Рабочее совещание прошло на берегу Шумилинского озера

Актуалии Президент

Пляжу ў Шуміліне быць

Рабочая нарада, якую па панядзелках праводзіць старшыня райвыканкама У. П. Куранны з кіраўнікамі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, раённых службаў, прайшла на беразе Шумілінскага возера.
Тэма для пачатку лета актуальная – уладкаванне зон адпачынку на азёрах раёна, і, у прыватнасці, у райцэнтры. “Адпачынак ля вады самы папулярны ў летні час, і калі не створаны належныя ўмовы для людзей, гэта выклікае негатыўныя ўражанні, — сказаў кіраўнік раёна. – У райцэнтры жыве амаль палова насельніцтва раёна, а прыстойнага месца адпачынку няма. На возеры берагі зараслі трыснягом, няма месцаў для актыўнага адпачынку, спартыўных пляцовак, пясчаных пляжаў і падыходаў да вады. Трэба ўсім разам стварыць на Шумілінскім возеры добрае месца для прыемнага баўлення вольнага часу. Гэта ўсё для нашых дзяцей, для нашых людзей”.
Мяркуецца правесці ачыстку часткі вадаёма ад расліннасці, паглыбленне дна ў вызначаных месцах купання, падсыпку дна і берагоў пяском. Замацаваныя за зонай адпачынку арганізацыі правядуць добраўпарадкаванне тэрыторыі, абсталююць пляцоўкі для валейболу, актыўных гульняў. Дарэчы, на гэтыя мэты пойдзе і частка сродкаў, заробленых шумілінцамі на суботніках.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №44 ад 09.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *