Первую встречу шумилинские футболисты выиграли. Так держать!

Спорт, туризм

Пераможны старт
Чэмпіянат вобласці па футболе сёлета праходзіць у новым фармаце: каманды падзелены на дзве групы па восем калектываў, чэмпіянат праходзіць у два кругі, чатыры лепшыя з кожнай групы працягнуць змаганне за медалі абласнога першынства па алімпійскай сістэме. ФК “Шуміліна” разам з камандамі “Прамень” (Гарадок), “Газавік” (Віцебск),  “Бешанковічы”, “Ніва” (Талачын), “Днепр” (Дуброўна), “Камунальнік” (Сянно) і “Дынама” (Лёзна) трапілі ў групу “А”.
У сваёй першай сустрэчы ФК “Шуміліна” дома прымаў ФК “Бешанковічы”, які вярнуўся ў абласное першынство пасля доўгага перапынку. На поле нашу каманду вывеў новы капітан – Аляксандр Архіпаў. З першых хвілін гульні ініцыятывай завалодалі гаспадары, і ўжо на 10-й хвіліне дакладным ударам Міхаіла Шапавалава “Шуміліна” адкрыла лік. Пасля забітага мяча нашы землякі працягвалі штурмаваць бешанковіцкія вароты. Іван Бярэднікаў, Міхаіл Шапавалаў і Раман Івашкевіч давялі лік да 4:0. Пагроз на нашыя вароты практычна не было: упэўнена дзейнічалі шумілінскія абаронцы.
А вось другі тайм пачаўся з нечаканасці: вызначыліся бешанковіцкія футбалісты. Праўда, гэта ніяк не паўплывала на агульную карціну матча, шумілінцы працягвалі атакаваць. У адной з атак у вароты “Бешанковічаў” быў прызначаны пенальці, які рэалізаваў Міхаіл Шапавалаў. Такім чынам нападаючы ФК “Шуміліна” ў першым жа матчы аформіў хет-трык. А завяршыў разгром бешанковіцкай каманды Яўген Салаўёў, які ўдала выйшаў на замену. 6:1 – абнадзейваючы пачатак выступлення нашых футбалістаў на абласным першынстве.
Наступны матч ФК “Шуміліна” правядзе ў бліжэйшыя выхадныя ў Сянно з мясцовым “Камунальнікам».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №45 ад 12. 06. 2015 г.



1 комментарий по теме “Первую встречу шумилинские футболисты выиграли. Так держать!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *