На совещании в райисполкоме

Президент Экономика

У цэнтры ўвагі – кармы і бяспека
На рабочай нарадзе, якую ўчора правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны, у цэнтры ўвагі былі найбольш актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.
Падводзячы вынікі падворнага абходу па вуліцах райцэнтра, кіраўнік раёна звярнуў увагу на тое, што прадпісанні і санкцыі за непарадак выносяцца толькі кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, чые аб’екты размешчаны ў пасёлку. Няўжо ля прыватных падворкаў усё ў парадку, няма ніякіх заўваг да гаспадароў? Патрабаванне кіраўніка раёна пра больш шчыльную работу з насельніцтвам па навядзенні парадку на вуліцах і ў населеных пунктах раёна гучыць пастаянна. І сапраўды, нядбайных гаспадароў можна прывучыць да парадку толькі сістэматычнай індывідуальнай работай адпаведных службаў.
Пытанне бяспекі таксама стаяла  адным з першых. У раён закуплены перасоўны відэафіксатар, пачнуць працаваць прыборы кантролю хуткасці ў Мікіцісе і ў Язвіне – гэта дапаможа павысіць бяспеку на дарозе Р-20 і іншых дарогах раёна.
У сувязі з пажаранебяспечнай сітуацыяй ў лясах і на тарфяніках у Беларусі, якую агучыў начальнік РАНС А. І. Сасновіч, з панядзелка ўводзіцца забарона на наведванне лясоў у Шумілінскім раёне.
Складаная сітуацыя з нарыхтоўкай кармоў: умовы надвор’я не далі магчымасці сфарміравацца густому травастою. Таму неабходна як мага хутчэй  завяршыць першы ўкос і падкарміць травы. Таксама ў раён паступіла 600 тон азотных угнаенняў для падкормкі кукурузы. Для лепшай захаванасці кармоў ў гаспадарках будуюцца сянажныя траншэі, для якіх выкарыстоўваюць панелі ад разабраных пабудоў.
Разглядаліся пытанні будаўніцтва жылля і вытворчых аб’ектаў, уладкавання зоны адпачынку ў райцэнтры і іншае.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №46 ад 16.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *