Суровенская базовая школа Шумилинского района выиграла международный грант за проект «Развитие спорта и туризма в регионе»

Образование Экология

Для падарожжаў па Казьяншчыне
У Суравенскай школе праект экалагічных каманд зацікавіў не толькі многіх вучняў, а і дарослых. “Задача экакаманд – паказаць, што ад кожнага чалавека залежыць будучае, — дзеліцца кіраўнік праекта настаўніца Суравенскай БШ Г. У. Зязюлька. – Менавіта такі падыход і называюць устойлівым развіццём”.
Устойлівым развіццём называюць такі падыход да жыцця, калі развіццё грамадства накіравана не толькі на тое, каб забяспечыць патрэбы сённяшніх пакаленняў, але і не ставіць пад пагрозу магчымасць існавання наступных пакаленняў жыхароў планеты. Створана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2020 года. І адукацыя ў праекце разглядаецца як адна з рэальных сіл, якая павінна стаць галоўнай вытворчай сілай грамадства.
Пасля завяршэння работы ў экакамандах Суравенская БШ падрыхтавала праект “Развіццё спорту і турызму ў рэгіёне”. І гэта работа выйграла гранд на 3 тысячы еўра. Праект праходзіць пры ўдзеле Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Д. Сахарава і фінансуецца Асацыяцыяй аховы прыроды і экалагічнай адукацыі IVN Нідэрланды. Дарэчы, па рэспубліцы абрана толькі 10 праектаў.
На школу былі закуплены веласіпеды, турысцкія палаткі, мячы, абсталяванне для вогнішча і іншае. Гэта база дазволіць развіваць у рэгіёне экатурызм і, зразумела, прывіваць вучням любоў да сваёй малой радзімы, да здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку.
Алесь СЛАВІН.
Надрукавана ў №10 ад 8.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *