И собрались рыбаки на озере Будовесть…

Актуалии Мир увлечений Экология

Лавілі шчупака на спінінг
10 кастрычніка члены Шумілінскага рыбалоўнага клуба, вялікія аматары рыбалкі і адпачынку на прыродзе сабраліся на беразе возера Будавесць для таго, каб правесці час у кампаніі апантаных рыбалкай людзей, падзяліцца сакрэтамі, якіх хапае ў кожнага сапраўднага рыбака, паесці юшкі, ну, і вядома, парыбачыць. На маляўнічы бераг Будавесці, нягледзячы на лёгкі марозік, прыехала гэтай раніцай амаль 20 чалавек не толькі з нашага раёна, але і з Віцебска, Полацка і Наваполацка. “Мне наогул здаецца, што  для рыбалкі няма дрэннага надвор’я! Тым больш, восень – гэты лепшы час для лоўлі рыбы спінінгам. І менавіта ў гэты час можна злавіць па-сапраўднаму рэкордныя экзэмпляры”, – заўважыў адзін з арганізатараў сяброўскай сустрэчы Андрэй Рыбакоў.
Дамовіўшыся сустрэцца на гэтым жа беразе роўна ў 15.00, рыбакі спусцілі лодкі на ваду. Нягледзячы на халоднае надвор’е, усе лавілі да апошняга, у надзеі злавіць самую буйную рыбу. І дасталася яна Стасу Лісейцаву – шчупак вагай у 2660 грамаў. Дарэчы, гэты ж рыбак з Мікіціхі аказаўся пераможцам спаборніцтваў: агульная вага яго ўлову – 5 490 грамаў. Другое месца дасталася Міхаілу Лісейцеву з Мікіціхі (2 185 грамаў). Трэцяе месца заняў Аляксандр Курэц з Полацка (кілаграм 375 грамаў). Дарэчы, уся рыба, якая не дасягала прамысловай меры, была адпушчана ў жывым выглядзе. У канцы сустрэчы ўсіх чакала гарачая, наварыстая юшка і вэнджаная рыба!
Хочацца адзначыць, што Шумілінскі рыбалоўны клуб пастаянна арганізуе аматарскія сустрэчы, на якіх хлопцы не толькі спаборнічаюць у рыбацкім майстэрстве, але і наводзяць парадак на берагах нашых азёр, вывозяць смецце, самі з’яўляюцца прыкладам беражлівага стаўлення да прыроды.
Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Фота Андрэя Рыбакова.
Надрукавана ў № 82 ад 20.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *