4 марта – День милиции

Актуалии Официально

Паважаныя супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, дарагія ветэраны міліцыі!
Сардэчна віншуем Вас з прафесійным святам –Днём міліцыі!
На вас ускладзена важная задача – абараняць бяспеку кожнага грамадзя-ніна, яго інтарэсы, гонар і годнасць, весці паўсядзённую барацьбу са злачыннасцю.
Выказваем упэўненасць, што ваш прафесіяналізм, самаадданасць, добрасумленныя адносіны да службы дапамогуць захаваць у нашым раёне правапарадак.
Асаблівыя словы ўдзячнасці – ветэранам праваахоўных органаў, многія з якіх і сёння ў страі, перадаюць маладым калегам свой вопыт, служаць прыкладам выдатнага выканання службовага абавязку.
Жадаем усім вам поспехаў на службе, моцнага здароўя, вашым сем’ям – шчасця і працвітання!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў  №18 ад 02.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *