Самый крупный в Шумилинском районе Слободской ФАП в надёжных руках Натальи Пригодич

Здоровье Общество

Медыцынскі вопыт прывезла ў Слабаду
Слабадскі ФАП абслугоўвае 750 чалавек з дзевяці населеных пунктаў, гэта самы буйны ФАП у раёне. Апошні год загадчыкам тут працуе Наталля Макараўна Прыгодзіч. Яна скарае адкрытасцю, нязмушанасцю, усмешлівасцю. За гэтай знешняй лёгкасцю – сур’ёзная медыцынская падрыхтоўка, вялікі вопыт работы. Доўгі час яна працавала фельчарам-акушэрам у адной з віцебскіх бальніц, напрацаваныя там навыкі, кампетэнтнасць і ўнутраная дысцыплінаванасць вельмі згадзіліся ў Слабадзе.
Штодзень на прыёме ў Наталлі Макараўны каля дваццаці чалавек, 5-6 пацыентаў атрымліваюць ін’екцыі, плюс пасляабедзеныя абходы хворых…
Наталля Макараўна пераканана, і з гэтым нельга не пагадзіцца, што медыкам работы было б куды меней, калі б людзі самі думалі пра сваё здароўе, бо за тымі ж хваробамі сардэчна-сасудзістай сістэмы, за гіпертаніяй часта стаяць алкагалізм, курэнне, няправільнае харчаванне. Але мяняць свае прывычкі нашы людзі не вельмі схільныя, яны больш спадзяюцца на цудадзейную таблетку, якіх, дарэчы, багата ў фапаўскай аптэцы.
А пакуль чалавек усведамляе неабходнасць зрабіць крок насустрач свайму здароўю, загадчыца ФАПа кожную раніцу крочыць насустрач сваім пацыентам.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №47 ад 19. 06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *