1 выйгрыш и 1 пройгрыш — разговор о шумилинском футболе

Спорт, туризм

ФК “Шуміліна” выйграе і…
ФК “Шуміліна” заявілася ў абласны турнір, які праходзіць у фармаце 8 на 8. За перамогу змагаюцца 24 каманды, раздзеленыя на дзве групы. Нашы футбалісты трапілі ў групу “А”. У першай сустрэчы ФК “Шуміліна” быў мацней за віцебскі “Штурм” (2:0), у нас вызначыліся Андрэй Мазанкоў і Аляксандр Койра.

…прайграе
У другім матчы чэмпіянату вобласці па футболе ФК “Шуміліна” адправіўся ў Сянно да мясцовага “Камунальніка”. Першы тайм праходзіў пад дыктоўку сенненскіх футбалістаў. Шумілінскія абаронцы добра спраўляліся з атакамі “Камунальніка”, надзейна гулялі Раман Івашкевіч, Аляксандр Сіманік і Сяргей Баранчук ды і наш варатар Сяргей Падбярэзскі ўпэўнена  стаяў у “рамцы”. Але ў канцы першага тайма Сянно выйшла наперад.
У другім тайме на полі дамініравалі шумілінскія футбалісты, сенненцы адказвалі вострымі контратакамі. Але лік так і не змяніўся. 1:0 – першае паражэнне ФК “Шуміліна” ў сезоне.
Наступны матч ФК “Шуміліна” правядзе заўтра на гарадскім стадыёне Шуміліна. Сапернік – талачынская “Ніва”. Пачатак у 15.00.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №47 ад 19. 06. 2015 г.



1 комментарий по теме “1 выйгрыш и 1 пройгрыш — разговор о шумилинском футболе

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *