Идеологи Шумилинского района обсудили на семинаре насущные вопросы

Общество

У цэнтры ўвагі – моладзь
На мінулым тыдні у СШ №1 адбыўся семінар ідэалагічных работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна. Адкрываючы пасяджэнне, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая адзначыла, што наперадзе вельмі насычаны рознымі падзеямі час, які накладвае на ідэалагічную вертыкаль асаблівыя задачы. У ідэалагічных работнікаў вялікае поле дзейнасці, пачынаючы з раённага турыстычнага злёту, з памятных дзён, звязаных з ваеннымі гадамі, да галоўнага дзяржаўнага свята – Дня незалежнасці Беларусі і  выбараў прэзідэнта краіны, які адбудуцца сёлета.
Пачала парадак дня семінара загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Л. І. Казаравец, якая падрабязна расказала пра парадак работы са зваротамі грамадзян, які вызначаны адпаведнымі заканадаўчымі і нарматыўнымі актамі, у арганізацыях і на прадпрыемствах, пра арганізацыю “прамых і гарачых ліній” кіраўніцтвам прадпрыемстваў, пра дакументацыю, якую патрэбна весці ў адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Пра работу раённых арганізацый “Беларускага фонду міру” і “Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа” расказалі іх кіраўнікі Л. В. Шаўцова і Т. П. Русакова. Так Т. П. Русакова паведаміла, што беларускі Чырвоны Крыж у мінулым годзе і сёлета дапамагае бежанцам з Украіны, адзінокім і нямоглым людзям, падтрымлівае ініцыятыўныя групы грамадзян, якія працуюць на добраахвотнай аснове ў Мікалаеве і Мішневічах. Дзейнасць раённай арганізацыі Беларускага фонду міру ў мінулым годзе і сёлета была прысвечана 70-годдзю вызвалення Беларусі і юбілею Вялікай Перамогі. За кошт сродкаў фонду міра былі адрамантаваны помнікі на брацкіх могілках, выраблены новыя мемарыяльныя пліты з імёнамі загінуўшых воінаў-вызваліцеляў, а таксама мемарыяльныя дошкі ў гонар савецкіх салдат, якія вызвалялі наш раён. Таксама аказвалася дапамога ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Фонд працуе ў рамках праграм народнай дыпламатыі і іншых.
Значная частка выступленняў кіраўнікоў грамадскіх арганізацый была прысвечана фінансавым справаздачам. Усе грошы, якія збіраюць людзі, накіроўваюцца толькі на грамадскія справы і на дабрачынную дзейнасць.
Айцец Ілья ад імя святароў і праваслаўных вернікаў  Шумілінскага благачыння прасіў перадаць словы падзякі за ахвяраванні на будаўніцтва праваслаўнай царквы ў Шуміліне ўсім працаўнікам арганізацый раёна і заклікаў не пакідаць будоўлю без грамадскай падтрымкі і надалей. Добрая справа ўзвядзення царквы пакіне добры след на шумілінскай зямлі і ў сэрцы кожнага чалавека.
В. Г. Навіцкая расказала раённым ідэолагам пра правы і дзяржаўныя гарантыі для моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, пра мерапрыемствы, якія праводзяцца ў раёне ў Год моладзі. Былі вызначаны задачы па правя-дзенні 28 чэрвеня Дня моладзі.
Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. А. Емяльянаў спыніўся на пытаннях падрыхтоўкі да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, верагодная дата якіх 11 кастрычніка. У адміністрацыйных будынках многіх арганізацый будуць размешчаны выбарчыя ўчасткі, таму неабходна прадугледзіць падрыхтоўку памяшканняў, вырашыць іншыя арганізацыйныя пытанні.
Таксама на семінары былі разгледжаны пытанні арганізацыі пад-пісной кампаніі на перыядычныя выданні на другое паўгоддзе, падрыхтоўкі да свята “Родная зямля”, прымеркаванаму да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №47 ад 19. 06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *