Смотрите, кто в Шумилинском районе лучше всех потрудился на посевной

Сельское хозяйство Экономика

Ад прафсаюза – падзякі і прэміі
Райкам прафсаюза работнікаў АПК сумесна са спецыялістамі райсельгасхарчу вызначыў пераможцаў працоўнага спаборніцтва на сяўбе.
На пасяўных агрэгатах лепшыя вынікі ў Пятра Палаўкова з УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” і Паўла Баршынава з ААТ “АграБаравінка”, якія засеялі 1035 і 1027 гектараў зерневых і зернебабовых адпаведна.
На ўнясенні мінеральных угнаенняў у раённым спаборніцтве перамог Мікалай Палкін з ААТ “Лаўжанскае” (1993 гектары), на падрыхтоўцы глебы да сяўбы – Дзмітрый Талдыкін з ААТ “АграБаравінка”.
Сярод маладых механізатараў раёна лідзіруе Аляксандр Антонаў, які засеяў 969 гектараў зерневых і зернебабовых.
Пераможцаў раённага спаборніцтва павіншаваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. В. Аляксеенка, які ўручыў механізатарам падзячныя лісты і грашовыя прэміі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №47 ад 19. 06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *