21 июня — День медицинских работников. Поздравляем!

Актуалии Здоровье Общество

21 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем усіх медыцынскіх работнікаў, ветэранаў медыцынскай службы раёна з прафесійным святам!
Ва ўсе часы людзі, якія прысвяцілі сябе такой складанай і высакароднай справе як ратаванне жыццяў і захаванне здароўя людзей, якія дапамагалі з’явіцца на свет новаму жыццю, карысталіся асаблівай павагай.  Карыстаюцца такой павагай і медыкі Шумілінскага раёна. Вы не толькі спраўляецеся з сур’ёзнай штодзённай нагрузкай, але і павышаеце сваё прафесійнае майстэрства, асвойваеце новае абсталяванне і сучасныя тэхналогіі, вырашаеце задачы, якія ставяць перад вамі дзяржава і грамадства. Вялікі ўклад у медыцынскае абслугоўванне насельніцтва разам з урачамі, фельчарамі і медсёстрамі ўносяць вадзіцелі, лабаранты, санітары і іншыя работнікі нашых лячэбна-прафілактычных устаноў.
Ад усёй душы выказваем вам удзячнасць за вашу нялёгкую працу. Шчыра жадаем поспехаў у рабоце, здароўя, шчасця і дабрабыту!
Надрукавана ў №47 ад 19. 06. 2015
г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *