С Днём молодёжи!

Актуалии Молодёжь Официально

28 чэрвеня – Дзень моладзі
Дарагія сябры, маладое пакаленне Шуміліншчыны!

Надыходзіць адно з самых пазітыўных і аптымістычных святаў – Дзень моладзі. Юнацтва і маладосць – гэта не толькі цудоўныя перыяды ў жыцці кожнага чалавека, але яшчэ і асаблівы стан душы.
Гэта час  адвагі, пошукаў, адкрыццяў і рэалізацыі самых смелых надзей. Менавіта маладым – спецыялістам, студэнтам, сённяшнім школьнікам – рашаць, якім будзе заўтрашні дзень Рэспублікі Беларусь.
Мы, у сваю чаргу, робім і будзем рабіць усё для таго, каб моладзь мела надзейныя перспектывы. Ад вашай мэтанакіраванасці, павагі да старэйшага пакалення, да гісторыі роднага краю і дзяржавы ў цэлым залежыць будучае развіццё і дабрабыт нашай краіны.
Ад усёй душы жадаем вам рэалізацыі жыццёва важных мэтаў! Заставайцеся пазітыўнымі і смелымі! Любіце жыццё, імкніцеся да новых перамог і здзяйсненняў! Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт.      Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №49 ад 26.06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *