Новогодние новости Шумилинщины

Актуалии Новости

Ілюмінацыя
Раённы бюджэт выдаткаваў 44 мільёны рублёў, якія камунгас накіраваў на навагоднюю ілюмінацыю райцэнтра. Па словах дырэктара УП ЖКГ І. К. Штуро, за гэтыя грошы купілі гірлянды, якімі будуць упрыгожаны вуліцы Шуміліна.
“Прафсаюзы – дзецям”
Райкам прафсаюза работнікаў АПК прымае ўдзел у пераднавагодняй акцыі “Прафсаюзы – дзецям”. У гэтым годзе падрыхтавалі падарунак дзеткам, якія выхоўваюцца ў Доме сямейнага тыпу. Рабяты ў якасці навагодняга падарунка атрымаюць ноутбук, расказала нам в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун.
Дабрачынную акцыю падтрымала і ААТ “Лаўжанскае” –  тут рыхтуюць падарункі для дзетак мясцовага дзіцячага сада і школы. Салодкі падарунак атрымае ад ААТ “Лаўжанскае” і кожны выхаванец  раённага прытулку.
700 тортаў
У перыяд навагодніх святаў (з 25 снежня па 7 студзеня) работнікі райспажыўтаварыства мяркуюць спячы 700 тортаў. Іх агульная вага складзе 450 кілаграмаў, паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства Л. Я. Ганчарова. Торты можна будзе купіць практычна ва ўсіх прадуктовых магазінах райспажыўтаварыства.
1821 падарунак
Кожны член прафсаюза работнікаў АПК напярэдадні Новага года атрымае салодкі падарунак. Прафсаюзнаму Дзеду Марозу прыйдзецца нялёгка: разнесці 1821 падарунак – гэта не жартачкі.
Спонсары ранішніка
28 снежня ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва будзе ладзіцца навагодні ранішнік для дзяцей-інвалідаў. Спонсарамі гэтага мерапрыемства, як нам паведаміла дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра В. Р. Штуро,  з’яўляюцца прадпрыемства меліярацыйных сістэм і раённае таварыства Беларускага фонду міру.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
За святочнымі пакупкамі
Большасць гандлёвых аб’ектаў раёна, як дзяржаўных, так і камерцыйных, у пераднавагоднія, навагоднія і калядныя дні падоўжаць рэжым работы.
У прыватнасці, як паведаміў в. а. старшыні праўлення райспажыўтаварыства І. А. Паграбняк, з 29 па 31 снежня на адну гадзіну будзе падоўжаны рэжым работы пяці  магазінаў: “Універсам цэнтральны”, “Алімп”, “Вецярок”, “Прастор” і “Прадукты № 8” г. п. Обаль.
31 снежня павялічваюць рэжым работы  тры аб’екты грамадскага харчавання: кафэ-бар ”Блюз” і бар г. п. Обаль будуць працаваць з 17.00 да 22.00 і з 1.00 да 3.00; кафэ “Клякса” – з 14.00 да 23.00 і з 1.00 да 4.00.
Як напамін: кругласутачна ў райцэнтры працуе магазін “Юбілейны”.
25, 31 снежня і 7 студзеня магазіны будуць працаваць у звычайным рэжыме. Па графіку адправяцца ў свой шлях аўталаўкі.
23 снежня на рынку райцэнтра будзе наладжаны пашыраны пераднавагодні гандаль.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №101 ад 21.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *