Новый прибор помогает шумилинским сотрудникам ГАИ задерживать «лихачей»

Безопасность Закон Новости

Вымярае хуткасць, здымае відэа і фатаграфуе
Нядаўна ў супрацоўнікаў ДАІ РАУС з’явілася новая тэхніка: прыбор “Бінар” для вымярэння хуткасці руху транспартных сродкаў. Прыбор каштуе 69 мільёнаў рублёў, расказаў начальнік ДАІ  М. У. Гаралевіч.
“Адначасова з вымярэннем хуткасці вядзецца запіс двух відэасюжэтаў: агульным планам – для шырокага агляду дарогі, буйным планам – для канкрэтнай машыны, што дазваляе вызначыць парушальніка ў аўтамабільным патоку, – кажа інспектар ДПС Сяргей Калянковіч. – Высокая адчувальнасць камер забяспечвае магчымасць работы ва ўмовах малой асветленасці і нават ноччу.  На адлегласці дзвесце метраў прыбор можа фіксаваць нумар машыны.  Запіс заносіцца ў архіў прыбора. Гэта значыць, у любы момант мы можам паглядзець патрэбнае відэа. Па нумары машыны вызначаем месца жыхарства ўладальніка аўто. Затым пішам рапарт і спецпоштай адпраўляем яго па месцы жыхарства парушальніка, дзе на працягу двух месяцаў ён прыцягваецца да адказнасці. У першыя дні работы з “Бінарам” толькі за адну змену выявілі 15 парушэнняў хуткаснага рэжыму”.
Калі ранейшы прыбор відэафіксацыі “Візір” можна было ўстанаўліваць толькі на пярэдняй панелі аўто, то “Бінар” – і на задняй, гэта дае магчымасць кантраляваць хуткасць аўто, якія едуць ззаду патрульнай машыны.
“Бінар” аснашчаны і фотакамерай, што дае магчымасць фіксаваць парушэнні правілаў дарожнага руху вадзіцеляў пры паркоўцы, фатаграфаваць дарожна-транспартныя здарэнні.
Дарэчы, на найбольш небяспечных участках дарогі – У Язвіне і Мікіцісе – у бліжэйшы час установяць стацыянарныя прыборы фотафіксацыі, расказаў М. У. Гаралевіч. Гэта значна аблегчыць работу дарожна-патрульнай службы і дазволіць выявіць больш парушальнікаў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №50 ад 30.06.2015 г.



1 комментарий по теме “Новый прибор помогает шумилинским сотрудникам ГАИ задерживать «лихачей»

  1. Да, цивилизация и сюда добралась, «бинар»-штука серьезная, мой Neoline X-COP 6500 засекает его позновато, до 300 метров.В марте под Заславлем попал на штраф.
    Это не древний «визир» который за 1,5 км слышно.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *