Шумилинские школьники предпочитают работать на каникулах

Молодёжь Общество

Плячо ў плячо з рабочымі
Гэтым летам нямногія прадпрыемствы раёна бяруць на работу падлеткаў.  На час жніва дзецям можна будзе працаўладкавацца ў сельгасарганізацыях: на зернетаках трэба працоўныя рукі. А на мінулым тыдні  старшакласнікі працуюць толькі ў райбыткамбінаце, паведамілі нам спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
“У пачатку чэрвеня ўзялі на работу двух хлопцаў, – расказаў дырэктар райбыткамбіната В. П. Бабічаў. – Дзмітрый Емяльянаў і Раман Кралько  (на здымку) працуюць добра, плячо ў плячо з рабочымі. Яны фізічна вынослівыя і маральна гатовыя да работы. У іх ёсць імкненне і жаданне працаваць, а гэта самае галоўнае. Вядома, работу на дрэваапрацоўчых станках мы старшакласнікам не давяраем.  Хапае справы і без таго: хлопцы збіваюць драўляныя пралёты агароджы, якія карыстаюцца попытам сярод вяскоўцаў, складваюць дошкі, прасейваюць пясок, пры-біраюць смецце.
Акрамя таго, разам з іншымі рабочымі ўстанаўліваюць жалезабетонную агароджу па вуліцах райцэнтра. Работы  хапае, таму ў бліжэйшы час мяркуем узяць на падмогу яшчэ двух-трох хлопцаў”.
Пакуль мы размаўлялі, Дзмітрый і Раман былі заняты работай: загружалі бетонныя слупы ў аўтамабіль. Потым машына накіравалася на вуліцу Акуцыёнка, дзе ставілі агароджу.
“Для слупоў капаем ямкі ўручную рыдлёўкай, – расказалі Раман Кралько і Дзмітрый Емяльянаў. – Калі чэсна, першыя дні з непрывычкі адчувалася стома, а цяпер нічога, уцягнуліся. Працаваць на прадпрыемстве можна. Мы многаму тут навучыліся. Думаем, для нас гэта нядрэнная школа жыцця”.
Хлопцы мяркуюць працаваць у райбыткамбінаце яшчэ з месяц, а, можа, і ўсё лета, каб зарабіць уласныя грошы на абновы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №50 ад 30.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *