На заседании райисполкома рассмотрен вопрос дорожной безопасности в Шумилинском районе

Актуалии Безопасность Президент

Трагедый на дарогах быць не павінна
У мінулую пятніцу на пасяджэнне райвыканкама было вынесена пытанне аб стане дарожнай бяспекі на тэрыторыі раёна і мерах па яе стабілізацыі. Старшыня раённага выканаўчага камітэта У. П. Куранны, які вёў пасяджэнне, адзначыў важнасць гэтага пытання, бо праз раён і праз Шуміліна праходзіць дарога Р-20, якая штодзень прапускае тысячы аўтамабіляў. Нягледзячы на прымаемыя меры, штогод на дарогах гінуць і калечацца людзі. Трэба рабіць усё, каб не дапускаць трагедый.
З аналізам сітуацыі на дарогах раёна выступіў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама А. Р. Дзмітрэнка. Супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі раёна прымаюцца пэўныя меры па павышэнні дарожнай бяспекі, ёсць станоўчая дынаміка ў параўнанні з мінулым годам, тым не менш за пяць месяцаў бягучага года адбылося чатыры ДТЗ, у якіх паранена пяць чалавек. Прычынамі ДТЗ сталі парушэнні вадзіцелямі правілаў абгону ці перавышэння хуткаснага рэжыму.
Для павышэння эфектыўнасці прафілактычнай работы супрацоўнікамі дарожна-патрульнай службы арганізавана дзяжурства на найбольш небяспечных участках дарог, у начны час, у выхадныя і святочныя дні. Дзякуючы падтрымцы райвыканкама аддзяленню ДАІ перададзены аўтамабіль “Мерседэс” і набыты прыбор фота-відэафіксацыі “Бінар” коштам 69 мільёнаў рублёў. Гэта дазволіла выяўляць за тыдзень да 87 парушальнікаў хуткасных рэжымаў замест звычайных 40.
На справаздачны перыяд супрацоўнікамі ад-дзялення ДАІ выяўлена 2319 парушэнняў правілаў дарожнага руху (+49 да адпаведнага перыяду 2014 года), за парушэнне хуткасных рэжымаў прыцягнута 1068 вадзіцеляў (+35); выяўлена 40 вадзіцеляў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення (+1); за кіраванне аўтатранспартам без правоў кіравання затрымана 30 вадзіцеляў (-7 (-18,9%)), выяўлена 34 парушэнні сярод вадзіцеляў мотатранспарту (-9%).
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 173 пешаходы, веласіпедысты, возчыкі гужавога транспарту (+31).
За бягучы перыяд накладзена штрафаў на суму 648 мільёнаў рублёў, спагнана больш за 428 мільёнаў.
Супрацоўнікі аддзялення ДАІ вядуць прафілактычную работу ў арганізацыях раёна: за справаздачны перыяд яны 26 разоў выступілі ў працоўных калектывах, 35 – ва ўстановах адукацыі, 1 – па радыё, надрукавана ў раённай газеце 30 прафілактычных матэрыялаў.
У абмеркаванні пытання бралі ўдзел начальнік аддзела Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі С. А. Лявончык і начальнік ДАІ Віцебскага аблвыканкама У. У. Раманькоў. У хо-дзе абмеркавання было прапанавана актывізаваць работу па арганізацыі відэаназірання на дарозе Р-20. У прынятым рашэнні работа аддзялення ДАІ РАУС прызнана здавальняючай, вызначаны канкрэтныя прапановы па павышэнні бяспекі на асобных участках дарог раёна, а таксама па арга-нізацыі штрафной стаянкі ў райцэнтры, стаянкі вялікагрузнага транспарту ў аграгарадку Слабада.
На пасяджэнні райвыканкама было разгледжана пытанне аб выкананні арандатарамі рыбалоўных і паляўнічых угоддзяў дагаворных абавязацельстваў і патрабаванняў заканадаўства пры вядзенні рыбалоўнай і паляўнічай гаспадаркі. З дакладам выступіў выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. М. Пытко.
У прынятым рашэнні адзначана неабходнасць выканання арандатарамі дагаворных абавязацельстваў па накірунках дзейнасці, вызначаны тэрміны.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №50 ад 30.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *