Первая победа Насти Пинчук

Культура Молодёжь

Першая перамога
Анастасія Пінчук паўдзельнічала ў першым у сваім жыцці музычным конкурсе. Ёй, як і іншым юным цымбалісткам, таксама захацелася праверыць свае сілы, заўважыла выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Алена Скорынава. І першая спроба адразу ж прынесла прыемныя вынікі. Насця заваявала дыплом ІІІ ступені ў Міжнародным конкурсе мастацтваў “Залатая панарама”, які ладзіўся ў горадзе Магнітагорску (Расія). На конкурс дасылалася відэавыступленне юнай цымбалісткі. Як і заўжды, выступленне падтрымлівала канцэртмайстар Ганна Красоўская.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №51 ад 02.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *