На заседании комиссии по делам несовершеннолетних

Общество Семья

Пра начныя дыскатэкі, дзяцей і бацькоў
У канцы чэрвеня старшыня камісіі па справах непаўналетніх, намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў правёў пасяджэнне камісіі.
Пасяджэнне раённай камісіі па справах непаўналетніх пачалося з разгляду сітуацыі ў адным з сельскіх клубаў раёна. Падчас рэйду на начной дыскатэцы ў 0.50 былі непаўналетнія. Загадчыца клуба, якая падчас дыскатэкі знаходзілася ў суседнім пакоі, патлумачыла, што іх не пускала і білеты  не прадавала. Але факт застаецца фактам. Заканадаўства забараняе непаўналетнім знаходзіцца на начных дыскатэках. У выніку раённы Цэнтр культуры, якому падпарадкоўваецца сельскі клуб, атрымаў штраф у памеры 10 базавых велічынь.
На камісію былі выкліканы 16-гадовы хлопец і яго маці. Хлопец па месцы вучобы  ў Полацку стаіць на ўліку камісіі па справах непаўналетніх, з якой і прыйшоў ліст аб яго працаўладкаванні на час летніх канікулаў. Але ён катэгарычна адмаўляецца працаваць: “Не хачу! Не буду!”, па ягоных словах, лета правядзе ў вёсцы ў дзядулі. Ды і маці  паўплываць на сына не можа, да таго ж паказвае прыклад хлопцу: “Гады два нідзе не працую. Не магу ўладкавацца на работу”. Як гаворыцца, яблык ад яблыні не далёка падае.
Прыйшлося чырванець за свайго сына, які пабіў хлопчыка, і сям’і М. На пасяджэнні камісіі бацькі атрымалі  штраф.
Ні адно  пасяджэнне камісіі не абыходзіцца без разгляду пытанняў, якія датычацца абавязаных асоб. Станоўчыя зрухі назіраюцца ў абальчанкі С. Яна прайшла курс лячэння ад алкагалізму, працуе на керамічным заводзе без прагулаў, амаль поўнасцю выплаціла запазычанасць, у прытулак да сваіх траіх дзетак ходзіць кожны дзень.
Грамадзянка Б. выхоўвае пецярых дзяцей, зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцём. І ў яе хапае часу, каб піць. Зараз меншае дзіця ў бальніцы, а старэйшыя – у сваякоў. На пасяджэнні жанчына тлумачыла свае паводзіны, сцвярджала, што ва ўрача-нарколага ўзяла накіраванне на кадзіроўку.
А вось у адносінах да абавязанай асобы К., якая на пасяджэнне не з’явілася, мае запазычанасць па аплаце за дзіцячы сад, п’е, прынята рашэнне: збіраць дакументы ў суд, каб пазбавіць К. бацькоўскіх правоў.
На пасяджэнні была заслухана інфармацыя галоўнага спецыяліста ад-дзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ю. У. Уласевіч аб абароне правоў дзяцей, якія жывуць у апякунскіх, прыёмных і іншых сем’ях.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №52 ад 07.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *