За прошлую неделю молоку в Шумилинском районе поставили плюс

Сельское хозяйство Экономика

Малако з плюсам
У канцы мінулага тыдня ў раёне даілі 10,10 кілаграма малака на карову. Гэта на 0,87 кг больш, чым летась. Маленькі, але поспех. На першым месцы па надоях – СФГ “Раднік”, дзе дояць на карову 13,06 кг, на другім – КУСГП “Мішневічы” (12,64 кг). У абедзвюх гаспадарках пашы па сваёй структуры шматкампанентныя,  тлумачыць першы намеснік начальніка райсельгасхарчу А. М. Пытко.  Гэта значыць, на адным полі пасеяны канюшына, райграс, цімафееўка і іншыя карысныя травы. Па дванаццаць літраў на карову дояць у ААТ “АграБаравінка” і “Ляжні”. Па ўсяму бачна, тут пашы своечасова падкошваюцца. Па словах Аляксея Мікалаевіча, да кожнага статку кароў на поле падвозіцца вада, соль і камбікорм – яго даюць па дзвесце грамаў на літр малака. Тым не менш, гэта павялічвае надоі не так, як хацелася б. Не хапае шматкампанентных пашаў, пра іх не паклапаціліся загадзя.
Асабліва А. М. Пытко хваліў ААТ “Ляжні” – гэта самая лепшая гаспадарка, дзе належным чынам даглядаюць пашы. Іх не толькі падкошваюць, але і барануюць. “Такая тэхналогія апраўдана, – патлумачыў Аляксей Мікалаевіч. –  Глеба зараз вельмі шчыльная, і калі прыпадняць верхні слой, то да каранёвай сістэмы паступіць кісларод. І эфект будзе нават ад невялічкага дажджу – трава пачне расці”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №52 ад 07.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *