На совещании в Шумилинском райисполкоме — об экономике, воде и лесных пожарах

Актуалии Президент Экономика

Пра эканоміку, ваду і пажары ў лясах
У першы панядзелак ліпеня адбылася пашыраная нарада ў райвыканкаме, якую правёў кіраўнік раёна У. П. Куранны. На нараду былі запрошаны члены раённага выканаўчага камітэта, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі раённых службаў, прадпрыемстваў і арганізацый.
У цэнтры ўвагі было выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Справаздачы па гэтым пытанні трымалі кіраўнікі асобных прадпрыемстваў раёна. Падчас разгляду бягучых праблем У. П. Куранны звярнуў увагу на пытанні вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, корманарыхтоўку, догляд пасеваў, падрыхтоўку тэхнікі і сушыльнай гаспадаркі да жніва – гэтыя праблемы павінны быць на пастаянным кантролі спецыялістаў райсельгасхарчу і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.
Дырэктар УП ЖКГ І. К. Штуро далажыў пра рамонт цепласетак у райцэнтры, дзе частка дамоў да 15 ліпеня будзе падключана да гарачага водазабеспячэння. Да замены старых труб прыступяць у аграгарадку Мікіціха. Зараз прымаюцца меры, каб забяспечыць стабільную работу па водазабеспячэнні насельніцтва, праблема абвастрылася з-за спякотнага надвор’я. У прыватнасці, будзе арганізаваны кантроль за парушэннем правілаў водакарыстання ў прыватным жылым сектары.
Намеснік начальніка РАНС І. П. Маскалькоў паведаміў пра тое, што на мінулым тыдні абвастрылася сітуацыя з пажарамі ў лясах і на тарфяніках. Адбыліся два лясныя і чатыры тарфяныя пажары. Спецыялісты аддзела трымаюць сітуацыю пад кантролем, задзейнічаны дадатковыя рэзервы па барацьбе з агнём. Старшыня райвыканкама нагадаў пра забарону наведвання лясоў і даў даручэнне адпаведным службам арганізаваць кантроль за паходамі грамадзян у лясы і на тарфянікі, калі трэба, прымяняць да парушальнікаў і штрафныя санкцыі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №52 ад 07.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *