Чемпионка мира Анна Сола приехала на встречу в родную Язвинскую школу

Актуалии Спорт, туризм

Ганна Сола – у роднай школе
Сёлета чэмпіянат свету па біятлоне сярод юніёраў праходзіў у нашай краіне ў спартыўным комплексе “Раўбічы”. Ён напоўніў нашы сэрцы радасцю і пачуццём гонару за тое, што сярод лепшых была наша зямлячка Ганна Сола.
З хваляваннем сачылі мы за спаборніцтвамі. У думках падтрымлівалі нашых спартсменак. Жадалі лёгкай трасы, трапных выстралаў. І вось перамога! Дзінара Алімбекава, Дар’я Блашко, Ганна Сола – чэмпіёнкі свету!
Не адразу давялося сустрэцца з Ганнай. Разумеем: сустрэчы, віншаванні, інтэрв’ю. Але выдалася некалькі дзён для адпачынку – і біятланістка ў роднай школе.
З цікаўнасцю слухалі настаўнікі і вучні пра спартыўнае жыццё дзяўчыны, задавалі пытанні, разглядвалі фотаздымкі.
Спартыўны шлях… Нялёгкі ён. Добрых вынікаў проста так не бывае. Гэта пастаянныя трэніроўкі, спецыяльнае харчаванне, мінімум вольнага часу, вялікая сіла волі, настойлівасць, працалюбства… “А яшчэ да ўсяго неабходна веданне замежнай мовы для зносінаў у чужой краіне падчас спаборніцтваў і трэніровак”,  – заўважае пераможца. Ёй давялося ўжо пабываць у Фінляндыі, Італіі, Аўстрыі.
Нарадзілася Ганна ў невялікай вёсцы Завяззе. Вучылася  ў Язвінскай базавай школе. Аб тым, што стане чэмпіёнкай, нават не марыла. Проста любіла займацца спортам. Настаўніца фізічнай культуры Караленка Антаніна Уладзіміраўна заўважыла здольнасці дзяўчынкі. Пад яе кіраўніцтвам Ганна крок за крокам ішла наперад. Удзельнічала ў школьных і раённых спаборніцтвах. Вынікі паказвала добрыя. Аднойчы на раённых спаборніцтвах па лыжах, калі дзяўчынка заняла першае месца, трэнер па біятлоне Г. М. Салапаеў прапанаваў прадоўжыць вучобу ў школе алімпійскага рэзерву. Згадзілася. Так пачалося новае жыццё.
Вось ужо 5 год займаецца там Ганна. Пра яе дасягненні сведчыць мноства ўзнагарод. Але самая значная і самая дарагая ўзнагарода – залаты медаль юніёрскага чэмпіянату свету ў эстафетнай гонцы.
Няхай жа гэтая ўзнагарода стане добрым стымулам  для далейшых поспехаў на міжнароднай спартыўнай арэне! Усяго лепшага табе, дарагая Ганна, у скарэнні спартыўнага алімпу! Новых поспехаў і перамог!
Настаўнікі і вучні Язвінскай дзіцячы сад–базавай школы.
Надрукавана ў №35 ад 08.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *