К нам в редакцию пришли на экскурсию дети

Молодёжь Образование

Як ствараецца газета?
Нядаўна ў госці да журналістаў завіталі дзеці, якія адпачывалі ў летніку “Пунсовы ветразь”. Ім было цікава паглядзець, як ствараецца газета, як пішуцца артыкулы, робяцца фотаздымкі. Калі б гэта экскурсія здарылася гадоў 50 таму, то працэс нараджэння газеты мог сапраўды здзівіць дзяцей. Тады ў рэдакцыі была ўласная друкарня, а сёння ў арсенале журналіста няма нічога такога, чым не валодаў бы любы школьнік: камп’ютар, фотакамера і вялікае жаданне працаваць.
Пра гісторыю стварэння газеты “Герой працы” дзецям расказаў галоўны рэдактар Сяргей Ермалаеў. Яны паглядзелі  фільм, створаны журналістамі да юбілею “Герой працы”, і шмат даведаліся пра гісторыю раёнкі.
Пра тэхнічныя хітрасці вёрсткі расказала дзецям аператар Наталля Бараноўская, а пра тое, як ствараецца радыёперадача – рэдактар радыё Наталля Чарнічэнка. У школьнікаў была магчымасць пагартаць падшыўкі раёнкі, якім ужо больш за 40 год.
Наталля ЯГОРКІНА.
Надрукавана ў № 53 ад 10.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *