“Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!”

Актуалии Образование

“Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!” –
з гонарам паўтарае крылатую фразу будучы абаронца Айчыны курсант ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Віктар Ішчук.

«З дзяцінства я чуў расказы пра вайну і для сябе вырашыў, што хачу стаць афіцэрам, звязаць з гэтай прафесіяй сваё жыццё. І прыкладам для мяне заўсёды быў бацька, які прайшоў Афганістан. Канчаткова ж маё жаданне сфармавалася падчас праходжання тэрміновай ваеннай службы ў Брэсцкім пагранічным атрадзе”, – дзеліцца Віктар.
Сяржант Віктар Ішчук вучыцца на другім курсе і з’яўляецца намеснікам камандзіра ўзвода. Акрамя вучобы ён актыўна займаецца спортам (выступае за зборную ваеннага факультэта па баскетболе), праяўляе сябе ў навуковай дзейнасці і нават напісаў вялікую колькасць артыкулаў. Віктар залічаны ў пазаштатную роту ганаровай варты Гродзенскага гарнізона. Удзельнічае ў паказальных выступленнях на ўрачыстых мерапрыемствах як у Гродне, так і ў іншых гарадах Беларусі.
“Прафесія ваеннага фарміруе дысцыпліну, абавязковасць, адказнасць, пачуццё патрыятызму. Не было такога моманту, каб я пашкадаваў аб тым, што вырашыў паступіць менавіта на ваенны факультэт”, – кажа Віктар.
Пасля заканчэння ўніверсітэта сяржант Ішчук плануе звязаць сваё жыццё з арміяй і дамагчыся высокіх вынікаў у службе. І мы шчыра жадаем нашаму земляку вялікіх поспехаў на гэтым ганаровым полі дзейнасці.
Анастасія БУЧКІНА,
студэнтка ВДУ імя П. М. Машэрава.

Фота з сайта ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы носіць ілюстрацыйны характар.

Надрукавана ў №16 ад 23.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *