Свой профессиональный праздник педагоги Шумилинского района отметили торжественно

Актуалии Образование

Дзень настаўніка – свята мудрасці, ведаў, працы
Сваё прафесійнае свята педагогі Шуміліншчыны адзначылі ва ўрачыстай абстаноўцы ў актавай зале Шумілінскай СШ №1. Павіншаваць іх і пажадаць здароўя і плёну ў рабоце завіталі намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Пенін, выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Алег Быкаў і намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.
У першых радах, вядома, паважаныя ветэраны педагагічнай працы, прыклад адданасці і вернасці абранай справе. Ім асаблівы дзякуй, нізкі паклон і кветкі – за прызванне, працу, цярпенне, клопат, высокі маральны дух, за тое, што яны і сёння ў страі. А побач з імі, поплеч, сённяшнія педагогі, вопытныя і зусім маладыя, якія ў сучасных умовах вучаць добраму, вечнаму, годна нясуць званне настаўніка…
Алена КАРПУШЭНКА.
Цалкам матэрыял можна прачытаць у №78 ад 09.10.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *