Семинар идеологов прошёл на базе ОАО «Ловжанское»

Актуалии Общество

Важна ўплываць на сітуацыю
Семінар ідэалагічнага актыву раёна на днях прайшоў на базе ААТ “Лаўжанскае”. Вёў пасяджэнне першы намеснік старшыні райвыканкама В. В. Родзіч.
Віктар Віктаравіч зазначыў, што намеснік кіраўніка па ідэалогіі ў калектыве – пасада і важная, і адказная, яна патрабуе не толькі кампетэнтнасці, а і выдатнага ведання псіхалогіі  чалавека. Важна ўплываць на сітуацыю, выкарыстоўваць такія метады і формы работы, каб яны прыносілі жаданы эфект.
Аб рабоце з ветэранамі расказаў на семінары старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі П. І. Кузьмін. Пётр Ігнатавіч назваў залатым фондам тых людзей, хто  аддаў ў свой час гаспадарцы нямала сіл і здароўя. Ветэраны адчуваюць істотную падтрымку ад кіраўніцтва ААТ “Лаўжанскае”: няма праблем з апрацоўкай агародаў, з сенам для ўласных кароў, з прывозам нарыхтаваных дроў. Старшыня раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікава дадала: ветэраны гаспадаркі займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю і  дзякуючы пераважна свайму кіраўніку П. І. Кузьміну.
Аб ролі ідэалогіі, аб умовах спаборніцтва і мерах заахвочвання падчас уборачнай кампаніі расказалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская і сакратар РК прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун.
Адным з самых ключавых пытанняў быў аналіз работы Лаўжанскага сельвыканкама з установамі адукацыі, аховы здароўя, культуры, сельгаспрадпрыемствамі і грамадскімі аб’яднаннямі ў інфармацыйнай і культурна-масавай сферах. Перад прысутнымі выступіла старшыня сельвыканкама С. П. Кійко. Арыенцір — на прафілактыку, сказала Святлана Паўлаўна, на ўкараненне новых форм работы з насельніцтвам.
У рамках  азначанага пытання дырэктар Мікіціхінскай СШ В. М. Асташонак  азнаёміла са школай. Гаворка вялася вакол продажу прадукцыі з прышкольнага ўчастка, работы  швейнай майстэрні, камп’ютарных паслуг, якія аказвае школа для насельніцтва. Вольга Мікалаеўна паказала ўдзельнікам семінара школьны музей і куток “Беларуская хатка”, дабротныя спартыўную і трэнажорную залы. Аб тым, чым жыве Лаўжанскі Цэнтр адпачынку і вольнага часу, расказала яго дырэктар Е. В. Паліцан.
Ад правядзенні сустрэч кіраўніцтва і спецыялістаў раёна, раённых службаў з працоўнымі калектывамі, аб падпісцы на перыядычныя выданні расказалі галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Л. В. Шаўцова і А. У. Мазанкоў.
Аднак семінар праходзіў не толькі ў тэарэтычным “фармаце”, было наладжана азнаямленне і з вытворчым працэсам, адпачынкам у ААТ “Лаўжанскае”. Галоўны заатэхнік ААТ “Лаўжанскае” Т. І. Скавародка расказала пра клопат дырэкцыі аб жывёлаводах: на фермах Мясаедава, Латкова, куды наведаліся, абсталяваны пакоі адпачынку (тут утульна, ёсць тэлевізар), на фермах палепшыліся ўмовы працы. На машынным двары каментарыі даваў намеснік дырэктара па ідэалогіі А. С. Барысевіч.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №55 ад 22.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *