И снова о раздельном сборе мусора

Актуалии Экология Экономика

Размовы вакол кантэйнераў і смецця
Зараз на тэрыторыі Беларусі працуе каля 70 смеццеперапрацоўчых прадпрыемстваў. За кошт замежных інвестыцый за апошнія некалькі год увялі ў эксплуатацыю 5 установак па выпрацоўцы электраэнергіі з цвёрдых адыходаў. Але Беларусь па-ранейшаму адстае ад еўрапейскіх краін, дзе са смецця навучыліся выбіраць да 50% карысных рэсурсаў. У нас – крыху больш 12%.
Як наладжана работа ва УП ЖКГ па зборы адыходаў і па раздзельнаму ў прыватнасці, якія санкцыя прымяняюць (і ці прымяняюць наогул) да парушальнікаў, мы пацікавіліся ў інжынера-эколага УП ЖКГ Шумілінскага раёна Яўгена Усцюгова.
“Грамадзяне павінны ажыццяўляць раздзельны збор смецця не толькі, як кажуць, па ідэйных перакананнях, – кажа Яўген Валер’евіч, – але і згодна з п. 2 арт. 17 главы 4 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб абыходжанні з адыходамі”. У ім запісана, што “фізічныя асобы абавязаны забяспечваць збор адыходаў і раздзяленне іх па відах, калі для гэтага створаны неабходныя ўмовы”.
Камунальная служба раёна за мінулы год патра-ціла амаль два мільярды (!) рублёў на вываз, абясшкоджванне і пахаванне адыходаў. Каля 90% гэтай сумы можна было сэканоміць, калі б і людзі смецце выкідвалі сартаванае, і схемы абыходжання з адыходамі выконваліся. Сродкі маглі б пайсці на  будаўніцтва станцый абезжалезвання, рамонт дарог і жылфонду і многае іншае.
Што ж робіцца па да-дзенай праблеме? “З пачатку года за сродкі прадпрыемства набыты 74 кантэйнеры для збору цвёрдых камунальных адыходаў на суму 129 мільёнаў рублёў, – расказвае Я. В. Усцюгоў, – у тым ліку для раздзельнага збору – 60 адзінак на суму амаль 107 мільёнаў. У раёне пабольшала на 60 кантэйнераў (па 20 для шкла, для па-лімеру і для макулатуры)”. Пабагацеў камунгас і на спецыялізаваную тэхніку – смеццявоз коштам амаль 407 мільёнаў. У жніўні ўласнымі сіламі абсталяваны прэс для другасных матэрыяльных рэсурсаў, у прыватнасці, для прасавання пэт-бутэлек”.
Тым не менш, інжынер-эколаг канстатаваў, што раздзельным спосабам нарыхтоўваецца менш 1% кожнага віду другаснай сыравіны. Асноўны аб’ём паступае шляхам выбаркі са звалак. І наогул, па падліках эканамістаў, збор і здача другаснай сыравіны пакуль што для УП ЖКГ прыносяць адны страты. Так, ад здачы металалому яны сёлета склалі амаль 1,8 млн. руб., макулатуры – звыш 29 млн., поліэтылену – амаль 4,5 млн., шкла – амаль 3,5 млн. “У кастрыч-ніку заключаны дагавор з “Аператарам другасных матэрыяльных рэсурсаў”, – прадоўжыў спецыяліст УП ЖКГ, – на кампенсацыю выдаткаў па зборы адыходаў і тары”.
Асобнай праблемай стаіць складзіраванне на кантэйнерных пляцоўках рознага смецця, якое не трапляе пад паняцце “камунальныя адыходы”. У час апошніх асенніх адміністрацыйных аб’ездаў вуліц райцэнтра і населеных пунктаў раёна на вочы часта трапляліся кантэйнерыя пляцоўкі, заваленыя адыходамі расліннага паходжання, будаўнічым смеццем, буйнагабарытнымі прадметамі. Між іншым, згодна з заканадаўствам вываз такіх адыходаў робіцца толькі пасля папярэдняй аплаты грамадзянамі паслуг па іх вывазу. Да кантэйнерных пляцовак такое смецце выносіцца не павінна. Як паказала жыццё, у кантэйнеры, прызначаныя для раздзельнага збору адыходаў, у асноўным выкідваецца шкло і пластык. Некаторыя несумленныя гаспадары часта выкідваюць у спецыяльныя кантэйнеры змешанае бытавое смецце.
За дадзенае парушэнне законам прадугледжаны штраф ад 5 да 50 базавых велічынь для фізічных асоб, да 200 базавых велічынь – для ІП, да 1000 базавых — для юрыдычных асоб. Але, па словах інжынера-эколага, падобныя санкцыі УП ЖКГ пакуль не прымяняла. Але ж як прывучыць наш народ быць законапаслухмянымі?
У бліжэйшы час каля кантэйнераў з’явіцца інфармацыя аб недапушчэнні скла-дзіравання на кантэйнерных пляцоўках адыходаў расліннага паходжання, будаўнічага смецця і іншых буйнагабарытных прадметаў і санкцыях, якія будуць прымяняцца для парушальнікаў заканадаўства.
Заяўкі  на вываз смецця прымаюцца па тэлефоне 4-19-00.
Падрыхтавала Алена РАТНІКАВА.
Надрукавана ў №95 ад 09.12.2014 г.



3 комментария по теме “И снова о раздельном сборе мусора

  1. Все это бла-бла-бла-бла а куда добровольно сдать можно несчастную ртутную лампочку дневного света без оплаты суммы за то что ты ее сдал, про это вам не кто не скажет. А ведь ртуть гораздо страшнее того барахла которое попадает под понятие «не коммунальных отходов».

  2. Ртутные лампы можно сдать в УП ЖКХ. День и время работы приёмного пункта можно узнать в диспетчерской 4-19-00

  3. От населения ртутные лампы принимаются БЕСПЛАТНО!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *