Сиротино дало старт акции «Лето – пора спортивная»

Актуалии Новости Общество Спорт, туризм

Старт дадзены ў Сіроціне
У пятніцу, 7 чэрвеня,  стартавала  акцыя “Лета –  пара спартыўная”.
Старт акцыі  “Лета – пара спартыўная” дала Сіроціна, для жыхароў якога мерапрыемства стала сапраўдным свята, таму, відаць, і жадаючых паўдзельнічаць было шмат. Пасля ўрачыстага адкрыцця закруціўся вір спартыўных спаборніцтваў, у якіх з задавальненнем бралі ўдзел як дзеці, так і дарослыя. Стральба з пнеўматычнай зброі, падцягванне, дартс, футбольны конкурс, купіны, хадулі – усё карысталася павышаным попытам.
“Мінулыя гады паказалі, што акцыя “Лета – пара спартыўная” карыстаецца папулярнасцю ў мясцовага насельніцтва. У спаборніцтвах з задавальненнем бяруць удзел як дзеці, так і моладзь, – адзначыў  дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Аляксей Ляснічы. – Сёлета было вырашана пашырыць геаграфію правядзення спартыўнага свята, якое пройдзе не толькі ў аграгарадках раёна, а і ў Сіроціне, Язвіне і Пабедзе.  Кожнае мерапрыемства пастараемся зрабіць адметным і запамінальным”.
У конкурсах і спаборніцтвах актыўна ўдзельнічалі старшыня Сіроцінскага сельвыканкама Аксана Шынкевіч і дырэктар Слабадской школы Алена Пузікава. Што тычыцца спартыўных вынікаў, то па-за канкурэнцыяй была Анастасія Талкачова, якая адна з першых выканала нарматывы Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.
Праўда, высокія спартыўныя вынікі адышлі на другі план. Вось мужчыны, які збіраюцца падцягвацца з усмешкай адзначаюць: “Пасля школы не падцягваліся. Больш чым 20 год назад быў на перакладзіне. Паспрабуем”. І яны падцягнуліся некалькі разоў – і гэта была сапраўды іх асабістая спартыўная перамога.
Ва ўсіх конкурсах ўдзельнічала і вялікая сям’я Вараб’ёвых: бацька Міхаіл, жонка Наталля і шасцёра іх дзяцей, прычым самая маленькая – пяцімесячная Алінка – была сямейным талісманам удачы. “Проста выдатнае свята атрымалася, – адзначыў Міхаіл. – Столькі станоўчыя эмоцыі!”
Дзве гадзіны ў Сіроціне праляцелі як адно імгненне. Усмешкі і добры настрой былі адметнай рысай кожнага ўдзельніка, якія доўга не разыходзіліся пасля мерапрыемства.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2019 г.