15 мая – Дзень сям’і

Актуалии Официально

Паважаныя жыхары Шуміліншчыны!
Шчыра і сардэчна віншуем вас з Днём сям’і!

З кожным годам папулярнасць гэтага свята расце, бо моцная, здаровая сям’я – гэта аснова моцнай краіны.
Сям’я – гэта галоўная апора ў жыцці, крыніца маралі, любві, павагі. Яна з’яўляецца самым дзеючым інстытутам, які захоўвае і перадае наступным пакаленням усё цудоўнае, што накапілася ў вяках.
У нашай краіне вялікая ўвага надаецца падтрымцы сям’і і яе каштоўнасцям. У гэтых мэтах рэалізуецца шэраг праграм, якія садзейнічаюць умацаванню інстытута сям’і як трывалай асновы сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы, рашэнню дэмаграфічных праблем. У полі зроку органаў улады забеспячэнне выплаты дапамог на дзяцей, жыллёвае будаўніцтва для мнагадзетных і маладых сем’яў.
Жадаем кожнай сям’і моцнага здароўя, дабрабыту, доўгага і шчаслівага жыцця, радасці і гонару за дзяцей.
Раённы выканаўчы камітэт.                                           Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *