На рабочем совещании в Шумилинском райисполкоме

Актуалии Президент

Раён працуе ў штатным рэжыме
У панядзелак прайшла рабочая нарада ў райвыканкаме, якую правёў кіраўнік раёна У. П. Куранны. На нараду былі запрошаны кіраўнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, раённых службаў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.
Пачалася нарада са справаздачы начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама А. Р. Дзмітрэнкі, які паведаміў, што мінулы тыдзень прайшоў няпроста: раскрыта некалькі крадзяжоў, заведзена 5 крымінальных спраў, у тым ліку і па цяжкіх злачынствах – пагроза забойствам, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. На дарогах раёна адбылося 4 ДТЗ, затрыманы 2 жыхары раёна, якія кіравалі аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення.
Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях А. І. Сасновіч далажыў пра пажар, які адбыўся ў райцэнтры: найбольш верагодная прычына – парушэнні правілаў карыстання пячным ацяпленнем. Ён заклікаў усіх да пільнасці і неабходнасці прафілактычнай супрацьпажарнай работы, праінфармаваў, што толькі за прайшоўшыя выхадныя ў рэспубліцы адбылося 75 пажараў, у якіх загінула 14 чалавек.
Старшыня райвыканкама засяродзіў увагу на пытаннях прафілактыкі названых праблем, асабліва з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў і старшынь сельвыканкамаў на падначаленых тэрыторыях.
Начальнік інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне А. С. Мужава паведаміла пра пытанні збору падаткаў і напаўнення раённага бюджэту, праблемы, якія пры гэтым існуюць.
Галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ К. Ф. Баканаў расказаў пра рамонт тэрапеўтычнага аддзялення, які мяркуюць завяршыць ў лістападзе. Але клопат медыкаў выклікаюць тыя жыхары раёна, якія працуюць за межамі Беларусі. Некаторыя з тых, хто вярнуўся з замежных заробкаў, прывезлі з сабой цэлыя букеты хвароб. Так, адзін з такіх “гастарбайтараў” быў змешчаны ў баль-ніцу ў цяжкім стане з крупозных запаленнем лёгкіх. Другі прывёз адкрытую форму туберкулёзу, і цяпер медыкі абследуюць не толькі яго блізкіх, але і ўсіх, з кім ён быў у кантакце. Гэта яшчэ раз прымушае задумацца пра “доўгі расійскі рубель” і цану, якую за яго трэба заплаціць.
У раёне ўводзіцца ў эксплуатацыю жыллё. Так за 10 месяцаў здадзена 4091 квадратны метр жылых плошчаў. Жыхары пачалі афармленне дакументаў на кватэры ў новым доме. Пачаліся работы па падрыхтоўцы да будаўніцтва 40-кватэрнага дома па вуліцы Юбілейнай.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. В. Мянькова паведаміла, што мінулы тыдзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі. За час восеньскіх канікул у школьных лагерах адпачылі 120 дзяцей. У Обалі прайшоў традыцыйны турнір па грэка-рымскай барацьбе, які сабраў 120 удзельнікаў з усёй Беларусі. 12 педагогаў з Шуміліншчыны прайшлі атэстацыю і пацвердзілі сваю вышэйшую катэгорыю. Каманда “цяжкіх” падлеткаў заняла першае месца ў занальнай спартакіядзе ў Полацку і другое ў конкурсе КВЗ, які прайшоў у абласным цэнтры.
У. П. Куранны засяродзіў увагу аддзела на рабоце па атрыманні сродкаў з абавязаных асоб, існуючы ўзровень работы нельга ацаніць станоўча.
На нарадзе былі разгледжаны і іншыя паўсядзённыя пытанні жыццядзейнасці раёна.
Надрукавана ў № 86 ад 03.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *