23 июня – день освобождения Шумилинского района от фашистских захватчиков

Актуалии Официально

Мемориальный комплекс в г.п. Шумилино

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, паважаныя землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкай акупацыі.

Бязмежная мужнасць і гераізм дзясяткаў тысяч вызваліцеляў назаўсёды застануцца ў нашай памяці, у сэрцах, фондах і экспазіцыях нашых музеяў. Вечная памяць загінуўшым героям і нізкі паклон усім тым, хто дажыў да сённяшняга дня.
Шчырыя словы ўдзячнасці раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў выказваюць усім, хто набліжаў Перамогу, самааддана працаваў у тыле ворага, узнаўляў народна-гаспадарчы комплекс раёна.
Прыміце найлепшыя пажаданні моцнага здароўя, светлых надзеяў, цеплыні, шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім людзям, мірнага неба і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Надрукавана ў №49 ад 22.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *