В Шумилино прошли мероприятия, посвящённые Дню защитников Отечества

Официально

Мемориальный комплекс в г.п. Шумилино. 23 февраля 2012 год

І трапяткое полымя вечнага агню
Дзень абаронцаў Айчыны быў і застаецца шануемым на дзяржаўным узроўні святам. Ды і што можа быць вышэй за любоў да Айчыны!  Таму нязменна ў гэты дзень па ўсёй Беларусі праходзяць святочныя мерапрыемствы.
Урачыстае шэсце прадстаўнікоў працоўных калектываў і мітынг на брацкіх могілках, мінута маўчання і трапяткое полымя вечнага агню, удзячныя словы выступаючых і кветкі да мемарыяльных пліт, гукі духавога аркестра і аружэйныя залпы – усё гэта было 23 лютага ў праграме святкаванняў Дня абаронцаў Айчыны, якія праходзілі ў райцэнтры.
Выступаючыя на мітынгу намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў В. І. Жандараў, ваенны камісар раёна А. Г. Чарняўскі гаварылі пра бясконцую любоў беларускага народа да сваёй Радзімы, пра яго адданасць і самаахвярнасць, пра тое, што памяць трэба шанаваць, а традыцыі – захоўваць і памнажаць.

Венок возлагают председатель Шумилинского райисполкома В. П. Куренной и заместитель председателя О. П. Быков

Старшыня райвыканкама У. П. Куранны і яго намеснік А. П. Быкаў усклалі вянок да падножжа абеліска, разам з іншымі шумілінцамі схілілі галовы перад памяццю аб героях, якія аддалі свае жыцці, абараняючы Айчыну.
Урачыстыя мітынгі з ускладаннем вянкоў і кветак адбыліся 23 лютага ў кожным сельсавеце раёна.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў  №17 ад 28.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *