Сколько стоит бычок?

Вопрос-Ответ Официально

А бычок колькі каштуе?
У рэдакцыю патэлефанаваў даўні чытач раённай газеты з вёскі Бываліна Г. П. Гусакоў, ён прасіў расказаць пра новыя закупачныя цэны на буйную рагатую жывёлу і свіней.
Па гэтаму пытанню мы звярнуліся да спецыяліста райсельгасхарчу
Р. У. Валадзько.
Як расказаў Руслан Уладзіміравіч, закупачныя цэны на прадукцыю жывёлагадоўлі нядаўна павялічыліся. Так, здаць у райспажыўтаварыства карову ці маладняк жывой вагой да 350 кілаграмаў першай катэгорыі будзе каштаваць 8883 рублі за адзін кілаграм. Ёсць і такія вяскоўцы, якія спецыяльна гадуюць бычкоў да 400 кілаграмаў і больш, каб іх прадаць на мяса. У райспажыўтаварыстве ў неабмежаванай колькасці прымаюць і такую жывёлу. Кілаграм яе жывой вагі будзе каштаваць 10980 рублёў.
У райспажыўтаварыстве прымаюць і свіней жывой вагой. Кілаграм першай катэгорыі каштуе 9537 рублёў, другой – 9219 рублёў. Па ўсіх пытаннях здачы жывёлы трэба звяртацца ў аддзел нарыхтовак райспажыўтаварыства па тэл. 4-17-35.
“Між іншым, многія вяскоўцы здаюць цялят у ААТ “Лаўжанскае”, – адзначае Руслан Уладзіміравіч. – Зараз акцыянернае таварыства плаціць за кілаграм жывой вагі (цяля павінна быць да ста кілаграмаў) па 11 тысяч рублёў. Заяўкі прымаюцца па тэлефонах: 3-31-94 (дыспетчарская) і 3-32-82 (бухгалтэрыя комплексу)”.
Дарэчы, вырасла і закупачная цана на малако: цяпер яго літр каштуе 1895 рублёў плюс 85 рублёў за кожны здадзены літр даплачвае дзяржава. Такім чынам, за літр малака гаспадар атрымае 1980 рублёў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №76 ад 04.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *