Выходил на поля молодой агроном… Вячеслав Баранок и его первый урожай

Актуалии Молодёжь Экономика

Першае жніво маладога агранома
“А земляробства было знаёмым мне з дзяцінства, – адказаў на пытанне самы малады галоўны аграном у раёне Вячаслаў Баранок, чаму гарадскі хлопец пайшоў вучыцца на сельскагаспадарчую спецыяльнасць.  – Усе канікулы праводзіў у бабулі ў Бешанковічах. З маленства ведаў, што булкі не на дрэвах растуць. Бабуля навучыла і бульбу саджаць, і зерне ўручную сеяць”.
Бацькі паважліва аднесліся да выбару Вячаслава, не пярэчылі яму. Падтрымліваюць і зараз, калі хлопец першы год пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі працуе галоўным аграномам ААТ “Прыазёрны мір”.
Як расказаў хлопец, ён задаволены, што па размеркаванні трапіў менавіта ў Шумілінскі раён: умовы для работы і жыцця тут нядрэнныя, ды і зноў жа: да Віцебска рукой падаць. Гаспадарка выдзеліла маладому спецыялісту пакой у кватэры з усімі зручнасцямі.
Закончылася першая пасяўная для маладога агранома і догляд за пасевамі, падыходзіць за завяршэння нарыхтоўка корму, пачалася ўборка зерневых. Вячаслаў кожны дзень плануе аб’ём работы, сочыць за працай механізатараў, раіцца з імі і спрачаецца. Адным словам, працуе. “Я вельмі задаволены, што ў “Прыазёрным міры” многа моладзі, да якой сталыя працаўнікі адносяцца з разуменнем, дапамагаюць, тлумачаць, падтрымліваюць, – шчыра кажа хлопец. –  Калі кіраўніцтва гаспадаркі спрыяе рэалізацыі тваіх планаў і перспектыў – гэта здорава. Я вельмі ўдзячны за дапамогу спецыялістам гаспадаркі і райсельгасхарчу, з іх дапамогай я рэалізую на практыцы свае тэарэтычныя веды”.
Поўны сіл і энергіі, упэўнена крочыць Вячаслаў Баранок на сцежках жыцця. Добра, што ў хлопца ёсць жаданне спасцігаць новае, рэалізаваць задуманае і працаваць на вынік.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №62 ад 09.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *