Віншаванне з Вялікаднём католікам, жыхарам Шуміліншчыны!

Актуалии Духоўнае

Паважаныя католікі, жыхары Шуміліншчыны!
З нагоды надыходзячых Святаў Таямніцы Велікоднай жадаю ўсім глыбокага перажывання штодзённасці. Няхай Уваскрэслы Хрыстос дасць вам надзею і адвагу ўваходзіць у будучыню, дзе Ён вас чакае. Няхай вам дасць сілу веры, напоўніць вашы сем’і велікодным супакоем, еднасцю і здольнасцю дараваць адно аднаму.
Усім братам і сёстрам праваслаўным жадаю глыбокага перажывання Вялікага Посту і асабістай сустрэчы з Уваскрэслым Госпадам!
Узаемна сабе жадаем і молімся, каб у рэшце рэшт настаў час, калі адной хрысціянскай сям’ёй, такой багатай і разнастайнай, будзем ушаноўваць Жывога Уваскрэслага Езуса. Хрыстос уваскрэс!

Набажэнствы ў нашых парафіях:
Вялікая Пятніца: Мішкавічы – 15.00, Шуміліна і Обаль – 18.00; Вялікая Субота – Урачыстасці Вігіліі Велікоднай:  Мішкавічы – 19.00, Обаль – 22.00, Шуміліна – 23.00.
Асвячэнне велікодных страў у суботу: Ерашова – 11.00, Надзежына – 11.30, Мішкавічы – 12.00, Ізгародзішча – 12.15, Абалонне – 12.30, Ляжні – 13.00, Обаль – пасля Вігіліі Велікоднай каля 22.00, Шуміліна – а 13.00, 15.00 і пасля Вігіліі Велікоднай каля 23.00.
У Нядзелю Уваскрашэння Пана – святая Імша: Шуміліна – 9.00 і 19.00, Мішкавічы – 11.30, Обаль – 13.00.
Айцец Анджэй Юхневіч ОМІ, настацель Шумілінскага прыхода Маці Божай Фацімскай.
Надрукавана ў №24 ад 25.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *