Рейд но дорогах района – 30 нарушителей за один день

Безопасность Закон

На лютаўскай слізкай дарозе

На пешеходном переходе в агрогородке Никитиха

У рамках акцыі “Асцярожна, пешаход!” старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч разам з карэспандэнтам раённай газеты дзяжурылі на дарогах раёна.
За час рэйду было выяўлена дзевяць парушальнікаў. Пры наяўнасці пешаходных пераходаў некаторыя жыхары раёна пераходзяць дарогу ў некалькіх метрах ад устаноўленага месца. Такія выпадкі зарэгістраваны ў Шуміліне па вуліцы Кароткіна і ў Мікіцісе. Трэба аддаць належнае дарожнай службе: тратуары ў аграгарадку Мікіціха пачышчаны. Але пешаходы ад чыгуначнага вакзала ў бок вёскі ўсё роўна ішлі па праезнай частцы. За такую неабачлівасць можна і жыццём паплаціцца. На трох пешаходаў складзены адміністрацыйныя пратаколы, ім пагражае штраф ад адной да трох базавых велічынь.
Столькі ж  прыйдзецца выкласці з кішэні і жыхару з Ласвіцкіх, які сеў за руль неабсталяванага веласіпеда. І не пабаяўся зімовай слізкай дарогі! Веласіпед не быў абсталяваны спераду катафотамі белага колеру, ззаду – чырвонага, як таго патрабуюць Правілы дарожнага руху. І хоць мужчына спрабаваў спачатку спрачацца з супрацоўнікамі ДАІ, што ў светлы час сутак не абавязковы катафоты, але ж Правілы дарожнага руху патрабуюць наяўнасці святловяртальных элементаў у любы час сутак.
Трымаем шлях у Мішневічы. Тут пасярэдзіне цэнтральнай дарогі падазрона замаруджанай хадою рухаўся мужчына. Пешаход быў нецвярозы. На медыцынскае пасведчанне вяскоўца завезлі ў райбальніцу, дзе алкатэст пацвердзіў алкагольнае ап’яненне. Цяпер мужчыну пагражае штраф ад 105 да 175 тысяч рублёў.
Дарэчы, усяго за час правядзення акцыі “Асцярожна, пешаход!” да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты больш за 30 жыхароў раёна.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №12 ад 15.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *