Огородные рекорды

Семья

Вось гэта “кітаец”!

Прыкладна так, як любяць расказваць пра свае гіганцкія ўловы рыбакі, паказваючы ўмоўна на размер рыбіны пад метр, сёлета можа смела дэманстраваць свае агародныя дасягненні і жыхарка райцэнтра Ніна Сцяпанаўна Раманава. Агуркі гатунку “Кітайскі” сёлета гаспадыня пасадзіла ўпершыню. І вельмі задаволена ўраджаем. Адзін зелянец даходзіць у даўжыню да 50 см, а важыць пад кілаграм. Між іншым, гэты гатунак падыходзіць не толькі для свежых салатаў, але і для кансервавання. І растуць такія агуркі не толькі ў парніках, але і на градках.

Алена КАРПУШЭНКА.

Надрукавана ў №56 за 21 ліпеня.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *