Подведены результаты фотоконкурса «Тата ў маім жыцці»

Конкурсы Общество Семья

Падчас дыялогавай пляцоўкі “Татам усё па плячы” адбылося віншаванне пераможцаў фотоконкурсу «Тата ў маім жыцці», які арганізавала і правяла рэдакцыя раённай газеты «Герой працы». На конкурс быў прадстаўлены 41 фотаздымак.

 

 

Нялегка прыйшлося журы. Пераможцаў вызначалі рэдакцыя газеты «Герой працы» і партнёры-спонсары фотаконкурсу – фізкультурна-аздараўленчы цэнтр і Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей. Імі сталі Аляксандр Сакалоў, Дзмітрый Пятроў і Сяргей Бабарэнь. Пераможцы атрымалі дыпломы, бясплатныя сямейныя абанементы ў ФАЦ і бясплатнае наведванне чатырма чалавекамі выставы «Джунглі за шклом» у музеі.

 

smart

 

Акрамя гэтага, у афіцыйных групах газеты ў сацыяльных сетках «УКантакце», «Аднакласнікі» і Інстаграм кожны жадаючы мог прагаласаваць за фотаздымкі, якія спадабаліся. 7100 лайкаў сабралі конкурсныя работы! Амаль 10% ад усіх галасоў прыйшлося на фота Алега Асташонка, якому і дастаўся прыз сімпатый гледачоў і трохмесячная падпіска на раённую газету. Таксама прызы сімпатый гледачоў атрымалі Вячаслаў Багданаў і Сяргей Рэпнікаў, яны атрымалі прызы ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Владимир Архипов.

Аляксандр Архіпаў атрымаў спецыяльны прыз «За патрыятычнае выхаванне» ў Год гістарычнай памяці ад Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея. Дыпломы і падарункі пераможцам фотаконкурсу ўручыла галоўны рэдактар газеты «Герой працы» Алена Карпушэнка.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *