Сумеснае пасяджэнне раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама

Президент

Сумеснае пасяджэнне раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама
У аўторак, 21 ліпеня, адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта. На парадак дня было вынесена пытанне “Аб утварэнні Шумілінскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.
З дакладам па азначанай тэме выступіў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. А. Емяльянаў.
На сумесным пасяджэнні была прынята пастанова “Аб утварэнні Шумілінскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.
Пастанову “Аб утварэнні Шумілінскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” чытайце на 4-й стар.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №57 ад 24.07.2015 г.