Лукашэнка патрабуе своечасовай і поўнай выплаты пенсій і сацыяльных дапамог

Новости

24 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай — БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе своечасовай і поўнай выплаты пенсій і сацыяльных дапамог. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе аб асобных пытаннях сацыяльнага забеспячэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння ў краіне больш як 2,5 млн пенсіянераў, з іх 646 тыс. працуючых. «Але астатнія жывуць на пенсію. Таму сёння мы абавязаны своечасова і поўна выплаціць пенсію гэтым людзям», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў гэтым годзе тэмп росту заработнай платы невысокі, паколькі ён строга ўвязаны з тэмпам росту прадукцыйнасці працы. «Але гэта правільна, гэта законы эканомікі, ад гэтага нікуды не дзенешся. Тым больш у складаны час ніхто з гэтымі пытаннямі ні ў адной дзяржаве не жартуе і не балуецца.А калі заработная плата не такая вялікая, значыць, у нас і пенсіі адпаведным чынам прывязаны да зарплат», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада далажыць, як ідуць справы з фарміраваннем фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, наколькі забяспечваецца своечасовасць выплаты пенсій і сацыяльных дапамог. Ён нагадаў, што раней дэталёва былі разгледжаны многія вострыя праблемы, якія стаяць у сферы эканомікі і перш за ўсё перад вялікімі прадпрыемствамі, дзе адной з прыярытэтных задач з’яўляецца захаванне працоўных калектываў і своечасовая выплата зарплаты.

Як далажыла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна, цяпер са сродкаў фонду пенсійныя выплаты атрымліваюць 2,573 млн пенсіянераў. Паводле яе слоў, пенсіі выплачваюцца з 5-га па 26-е чысло. Сярэдняя пенсія па ўзросце складае Br2,749 млн, і ў адпаведнасці з палажэннямі канцэпцыі аб нацыянальнай бяспецы суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы па краіне, так званы каэфіцыент замяшчэння, не павінен быць ніжэйшы, чым 40 працэнтаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *