Раўненне на афіцэраў
Прайшоў справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў».
Раённая арганізацыя БСА налічвае 34 члены. Афіцэры пастаянна ўдзельнічаюць ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных ваенна-гістарычным падзеям, заўжды адгукаюцца на запрашэнні школ раёна і дзеляцца з юнымі шумілінцамі жыццёвым вопытам, расказваюць пра баявыя падзеі, сведкамі і непасрэднымі ўдзельнікамі якіх яны былі. Члены Беларускага саюза афіцэраў з’яўляюцца ініцыятарамі многіх пачынанняў на шумілінскай зямлі, звязаных з ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі, захаваннем гістарычнай памяці. Яны прымаюць самы актыўны ўдзел у Днях прызыўніка, праводзяць Урокі мужнасці ў школах. Менавіта пра гэта гаварыў у справаздачным дакладзе старшыня раённай арганізацыі БСА палкоўнік Валерый Жандараў.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, які прымаў удзел у рабоце сходу, уручыў Валерыю Жандараву падзяку старшыні райсавета за ўмацававанне грамадзянскага адзінства і плённую работу па ваенна-патрыятычным выхаванні.
Старшынёй раённай арганізацыі ГА «Беларусі саюз афіцэраў» адзінагалосна абраны Валерый Жандараў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

