В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Не ўсё так добра ў будаўніцтве
Не трэба быць эканамістам, каб разумець, што будаўніцтва – гэта флагман, які здольны пацягнуць за сабой усе галіны гаспадаркі, бо без арматуры, бетону, цэглы, шпалер, элементарнага цвіка будоўля ніяк не можа абысціся.
А значыць, будоўля дае штуршок развіццю эканомікі краіны, і менавіта таму пытанням будаўніцтва ўдзяляецца такая ўвага на ўсіх узроўнях дзяржкіравання.
Разам з тым, як паказваюць кантрольныя мерапрыемствы, праведзеныя Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці, далёка не ўсё так добра ў рабоце будаўнічай галіны, як хацелася б. У ходзе праверак былі ўстаноўлены завышэнні аб’ёмаў і кошту выкананых работ на суму 5,4 млрд. руб., вернута ў бюджэт з улікам працэнтаў 381,6 млн. руб., прыменена адміністрацыйных санкцый на суму 1,5 млрд. руб.
Так, напрыклад, у КУП “УКБ Віцебскага аблвыканкама” па аб’ектах, фінансуемых за кошт крэдытных сродкаў, тэхнічны нагляд за спецыялізаванымі работамі (добраўпарадкаванне і азеляненне, электрамантажныя і слабаточныя работы) ажыццяўляўся не атэставанымі спецыялістамі з прад’яўленнем да аплаты работ, якія фактычна аказаны не былі. У выніку прадпрыемства неабгрунтавана атрымала 625 млн. руб. Матэрыялы праверкі перададзены ў праваахоўныя органы.
Разам з фактамі парушэнняў заканадаўства ў сферы будаўніцтва выяўляюцца непрывабныя выпадкі невыканання ўдзельнікамі будаўніцтва вытворчай, выканаўчай і тэхнічнай  дысцыпліны на будаўнічых пляцоўках.
Так, у ходзе маніторынгу ў чэрвені ўстаноўлена, што на адным з гандлёвых аб’ектаў г. Віцебска вядзецца самавольнае будаўніцтва. Нягледзячы на прадпісанне інспекцыі Дзяржбуднагляду па Віцебскай вобласці аб спыненні будаўнічых работ да атрымання дазволу, на дату правядзення маніторынгу работы на аб’екце працягваліся. Акрамя таго, на аб’екце адсутнічаў пашпарт, не вёўся журнал вытворчасці работ, не вывозілася смецце, адсутнічала агароджа будпляцоўкі па ўсім перыметры, не было пажарнага інвентару, пры рабоце на фасадзе будынка не прымянялася ахоўная фасадная сетка, на аб’екце адсутнічаў праект вытворчасці работ, з парушэннем тэхнічных нарматыўных прававых актаў ажыццяўлялася складзіраванне матэрыялаў. Зараз будаўніцтва прыпынена.
Пры наведванні аб’екта будаўніцтва жылога дома ў г. Віцебску ўстаноўлена, што падрадчык не забяспечваў на аб’екце культуру будаўнічай вытворчасці: будаўнічае смецце не збіралася ў кантэйнеры, месцы збору драўляных адыходаў, арматура, біятуалеты не адпавядалі ўстаноўленым рэгламентам, арга-нізацыя і складзіраванне будаўнічых матэрыялаў не адпавядалі тэхнічным нарматыўным прававым актам.
Па выяўленых фактах Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці дадзены прадпісанні на ўхіленне парушэнняў. Іх выкананне ўзята на асаблівы кантроль.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №58 ад 28.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *