Более 100 лет своей жизни отдали работе на железной дороге члены семьи Моисеевых из Оболи

Людзі і лёсы Общество

З дынастыі чыгуначнікаў
Білетны касір  станцыі Обаль Наталля Уладзіміраўна Маісеева  працуе на чыгунцы больш за дваццаць год. Яна з дынастыі чыгуначнікаў: бацька адпрацаваў на чыгунцы 45 год, маці – 35, сястра таксама працуе тут.
Як прызнаецца жанчына, даспадобы работа ёй. Працуе шчыра, сумленна. А самая лепшая падзяка для Н. У. Маісеевай – задаволеныя ўсмешкі пасажыраў і іх “дзякуй”.
“Памятаю, як раней уручную выпісваеш білеты, выразаеш іх, а перад гэтым – тэлефануеш, даведваешся, ці ёсць свабодныя месцы, – дзеліцца Наталля Уладзіміраўна. – Затое сёння, калі ёсць камп’ютарная сістэма, працаваць –адно задавальненне. Ды і пасажыры толькі выйгралі ад гэтага: работа білетнага касіра стала аператыўнай”.
У будні праз білетную касу станцыі Обаль праходзяць каля ста чалавек, у выхадныя дні – пад трыста. Самыя папулярныя кропкі адпраўлення – Віцебск і Полацк. “Часта людзі заказваюць білеты на Маскву і Санкт-Пецярбург, – дадае білетны касір. – А наогул, геаграфія даволі багатая: Томск, Ухта, Рыга, Караганда, летам папулярныя Адлер і Анапа”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №59 ад 30.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *