«С любовью к женщине» прошло мероприятие в Шумилино

Актуалии Общество

Усё самае лепшае на зямлі звязана з жанчынай

8 сакавіка – самы лепшы дзень у годзе. Калі ты жанчына, вядома.

Хаця і моцная палова чалавецтва не менш за нас любіць гэтае яркае, прыгожае, пяшчотнае свята. Асабліва, калі табе аднаму не прыходзіцца “стаяць” за гэтую палову, скажам, перад вялікім жаночым калектывам. Але і тут можна выйсці пераможцам, калі не героем. Тым больш, што ў тым, як скарыць жаночае сэрца, – жончына, калегі ці нават суседкі – разбіраецца любы чалавек, які аднойчы зразумеў, што нарадзіўся хлопчыкам.
Яшчэ адзін бонус – святкаваць пачынаем загадзя, а першыя кветкі і цукеркі атрымліваюць, вядома, калегі, саратніцы па працоўным цэху.
А сёлета выпала магчымасць адзначаць Дзень жанчын ажно чатыры дні, таму, можна не сумнявацца, увагі і кветак хапіла ўсім, асабліва калі меркаваць па чэргах у кветкавых крамах 7 сакавіка.
Сімвалічны букет усім жанчынам Шуміліншчыны быў падораны падчас святочнага мерапрыемства “З любоўю да жанчыны”, якое ладзілася напярэдадні Дня жанчын у дзіцячай школе мастацтваў. З надыходам доўгачаканай вясны павіншаваў гераінь свята кіраўнік раёна Аляксандр Снараў. Ён заўважыў, што з жанчынамі звязана ўсё самае добрае і светлае на зямлі. Аляксандр Іванавіч павіншаваў лаўрэатаў звання “Жанчына Шуміліншчыны-2017”, з найлепшымі пажаданнямі ўручыў букеты і дыпломы.
Перадавыя рубяжы свята на сцэне ў гэты дзень абаранялі, вядома,  мужчыны, якія стараліся, каб жанчынам у зале было не толькі прыемна, але яшчэ і крыху смешна.
А вось выставы ў фае арганізавалі жанчыны. Прэзентацыю сваіх мастацкіх работ зрабіла Валянціна Чыжыкава. Дарэчы, вернісаж  выставы яе жывапісу “Натхненне” 16 сакавіка пройдзе ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Ролю жанчыны ў гісторыі абазначылі супрацоўнікі раённай бібліятэкі, дамскімі штучкамі падзяліліся майстры Дома рамёстваў.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №20 ад 13.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *