Аляксандр Лукашэнка перавыбраны кіраўніком дзяржавы

Главное Общество Президент

Лукашенко проголосовал на президентских выборах
Президент Беларуси Александр Лукашенко проголосовал на президентских выборах.
Глава государства традиционно принял участие в голосовании на избирательном участке, расположенном в Белорусском государственном университете физической культуры.
На снимке: 1-3. Александр Лукашенко на избирательном участке.
4. на избирательном участке.
Фото Николая Петрова, БЕЛТА.
5-13. Александр Лукашенко на избирательном участке.
Фото Андрея Покумейко, БЕЛТА.

ЦВК абнародавала папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі: у дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 80,23 працэнта галасоў.

  Паводле папярэдніх даных ЦВК, за Святлану Ціханоўскую прагаласавалі 9,9 працэнта, за Ганну Канапацкую – 1,68 працэнта, Андрэя Дзмітрыева – 1,04 працэнта, Сяргея Чэрачня – 1,13 працэнта, супраць усіх – 6,02 працэнта.
З папярэднімі вынікамі выбараў журналістаў азнаёміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. «Яны літаральна атрымліваліся ў ручным рэжыме з-за таго, што Цэнтральная камісія, прынамсі, я з аналітыкам, нас было толькі двое, у гадзіну ночы былі эвакуіраваны з Дома ўрада. Таму мы не прымалі вынікі. Мы прынялі іх толькі цяпер, літаральна напярэдадні гэтага брыфінгу», – сказала Лідзія Ярмошына. У сувязі з гэтым адзіны вынік, які аб’яўляла ўчора кіраўнік Цэнтрвыбаркама, — па закрытых участках, утвораных у бальніцах, воінскіх часцях. Акрамя таго, былі аб’яўлены вынікі па некаторых раёнах.
Паводле папярэдніх даных ЦВК, удзел у выбарах прынялі 5 798 908 чалавек, або 84,23 працэнта выбаршчыкаў, уключаных у спісы.
У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 91,97 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай – 82,73 працэнта, Гомельскай – 89,81 працэнта, Гродзенскай – 88,81 працэнта, Магілёўскай – 90,44 працэнта.
У Мінскай вобласці прагаласавалі 84,53 працэнта выбаршчыкаў, у Мінску – 66,10 працэнта.

За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 4 652 423 чалавекі, за Андрэя Дзмітрыева – 60 543, за Ганну Канапацкую – 97 926, за Святлану Ціханоўскую – 574 312, Сяргея Чэрачня – 65 784.
Па меры падрыхтоўкі пасяджэння ЦВК па выніках выбараў даныя галасавання будуць удакладняцца. «Але я не думаю, што яны істотна зменяцца», – сказала Лідзія Ярмошына.

БЕЛТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *