На сессии районного Совета депутатов внесены изменения в бюджет района

Актуалии Президент

Сродкі на жніво і рамонт бальніцы
У сераду, 29 ліпеня, прайшла пазачарговая сямнаццатая сесія Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, якую правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. На парадак дня былі вынесены два пытанні: “Аб унясенні змяненняў у рашэнне Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў ад 23 снежня 2014 года №33”; “Аб устанаўленні мэты прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі”.
Па першаму пытанню выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка. Прапанавана ўнесці нязначныя дапаўненні і змяненні, звязаныя найперш з паступленнем 300 мільёнаў рублёў з абласнога бюджэту на рамонт ЦРБ,  выдзяленнем сродкаў на кампенсацыю па адстрэлу дзікоў  і г. д. Па другому пытанню выступіў начальнік аддзела эканомікі  ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Д. М. Дубоўскі. Размова ішла пра  аказанне дзяржаўнай падтрымкі сельгаспрадпрыемстваў раёна ў агульным памеры 119 мільёнаў рублёў. Пасля абмеркавання дэпутаты прынялі адпаведныя рашэнні.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №59 ад 30.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *