В президиуме районного Совета депутатов рассмотрен вопрос об исполнении налогового законодательства

Актуалии Власть

План па даходах бюджэту выкананы на 102%
У панядзелак адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Першым  на разгляд прэзідыума выносілася пытанне “Аб выкананні падатковага заканадаўства на тэрыторыі Шумілінскага раёна”.
З інфарамацыяй выступіла начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне А. С. Мужава.
Адзначана, што для своечасовага і дадатковага паступлення плацяжоў у бюджэт інспекцыя праводзіць мэтанакіраваную работу. Нягледзячы на многія фінансавыя праблемы, якія склаліся ў цэлым у грамадстве, у 1 паўгоддзі 2015 года план даходнай часткі бюджэту выкананы на 102% (звыш плана мабілізавана 1,1 млрд. руб.), у тым ліку рэспубліканскага бюджэту – на 103,1%, мясцовых бюджэтаў – на 101,7%. Фарміраванне бюджэту Шумілінскага раёна забяспечвалі 318 арганізацый, 206 індывідуальных прадпрымальнікаў і 8,6 тысячы фізічных асоб.
Цяжкае фінансавае становішча некаторых прадпрыемстваў раёна прывяло да ўтварэння запазычанасці па падаходнаму падатку, утрыманаму з даходаў фізічных асоб. Па стану на 1 ліпеня яна склала 249,6 млн. руб. Па словах Алены Сяргееўны, інспекцыя прымае ўвесь спектр прымусовага спагнання запазычанасці па падаходнаму падатку. У прыватнасці, спынены аперацыі па рахунках, прад’яўлены плацежныя патрабаванні да ўсіх рахункаў нядоімшчыкаў, робіцца канфіскацыя выручкі з кас арганізацый (канфіскаваны 1 млн. руб.), спагнана з рахункаў дэбітораў 11,3 млн. руб. Інфармацыя па некаторых арганізацыях і прадпрыемствах накіравана ў пракуратуру.
Склалася станоўчая дынаміка даналічаных па выніках кантрольных мерапрыемстваў плацяжоў, тэмп росту склаў 358,9%.
У мэтах прыцягнення дадатковых паступленняў у бюджэт падатковая інспекцыя праводзіць шэраг кантрольных мерапрыемстваў. За 1 паўгоддзе праведзена 59 праверак дзеючых плацельшчыкаў, парушэнні выяўлены ў 55 правераных суб’ектаў ці ў 93,2% правераных. У выніку кантрольных  мерапрыемстваў даналічана плацяжоў у бюджэт у суме 2,7 млрд. руб. Прыцягнута да адказнасці судамі 16 суб’ектаў на суму 79,1 млн. руб.
Спынілася А. С. Мужава на выніках праводзімых мерапрыемстваў у адносінах асоб, якія жывуць, як кажуць, не па сродках. За справаздачны перыяд заяўлены 53 патрабаванні аб прадастаўленні дэкларацый пра даходы і маёмасць. Прадастаўлена 48 дэкларацый асобамі, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў ці атрымліваць нязначную зарплату. Па выніках праверак устаноўлена сума перавышэння расходаў над даходамі ў памеры 298 млн. руб., даналічана плацяжоў у бюджэт 43,4 млн. руб. Устаноўлены 1 факт выплаты заработнай платы “ў канверце” (даналічана 1,9 млн. руб.).
Мае месца ў нашым раёне і незарэгістраваная прадпрымальніцкая дзейнасць. Па выніках праверак выяўлена 5 фактаў у сферы ажыццяўлення несанкцыянаванага гандлю, 3 – перавозкі пасажыраў і грузаў, 2 – нарыхтоўкі лому, 1 – гандаль праз Інтэрнэт, 1 – дастаўка прадуктаў.
Інспекцыя пастаянна ажыццяўляе кантроль за суб’ектамі, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць. Так, за 1 паўгоддзе накіраваны 3 прадстаўленні ў райвыканкам аб ліквідацыі дзвюх арганізацый і аднаго індывідуальнага прадпрымальніка. Адзін суб’ект уключаны ў рэестр з павышанай рызыкай здзяйснення правапарушэнняў у эканамічнай сферы.
Падводзячы вынікі, старшыня раённага Савета дэпутатаў І. Н. Новікава падкрэсліла, што калектыў падатковай інспекцыі праводзіць мэтанакіраваную і планамерную выніковую работу, у чым вялікая заслуга найперш яе начальніка А. С. Мужавай, вопытнага і кампетэнтнага спецыяліста.
Па абмяркоўваемаму пытанню была прынята адпаведная пастанова.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №59 ад 30.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *