Старшыня райвыканкама Віктар Гутараў правёў «прамую лінію» з насельніцтвам раёна

Новости Общество Президент

ФАП у Дабеі будзе працаваць

3 верасня старшыня райвыканкама Віктар Гутараў правёў «прамую лінію» з насельніцтвам раёна.


Першай да старшыні райвыканкама патэлефанавала жыхарка Дабеі: «Чаму закрываюць ФАП, пакідаюць нас без медыцынскай дапамогі?» Як высветлілася, ніхто не збіраецца закрываць ФАП ні ў Дабеі, ні ў Ляжнях. У гэтых установах зменіцца рэжым работы: кожны з ФАПаў будзе працаваць два дні на тыдзень – адзін раз будзе прыязджаць урач, другі раз – фельчар. Так што без медыцынскага абслугоўвання жыхары Дабейскага сельсавета не застануцца. Заяўніцу цікавіла і работа крамы ў вёсцы. Кіраўнік раёна патлумачыў, што неўзабаве ў Дабеі будзе працаваць стацыянарная гандлёвая кропка.
Жыхар Шуміліна абураўся, што ў 2006 годзе была зменена нумарацыя дамоў на яго вуліцы, і зараз неабходна плаціць за пераафармленне дакументаў на дом. Заяўніку растлумачана, што ў гэтым выпадку згодна з заканадаўствам афармленне дакументаў з’яўляецца абавязкам уласніка жылля.
Астатнія пытанні, што ставілі перад кіраўніком раёна жыхары райцэнтра, тычыліся камунальных службаў. Так, з дома №69 па вуліцы Юбілейнай паскардзіліся на тое, што доўга трэба зліваць ваду, каб пайшла гарачая. Дырэктар УП ЖКГ Аляксей Шпакаў, які прысутнічаў падчас «прамой лініі», паведаміў, што ў доме заменены бойлер, але дом з’яўляецца тупіковым у сетцы гарачага водазабеспячэння, і рашыць праблему магчыма толькі пры капітальным рамонце. З дома № 47 па гэтай жа вуліцы паскардзіліся на затоплены падвал. Усе пытанні адрасаваны адпаведным службам для выканання і ўзяты на кантроль.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №69 ад 07.09.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *