Хотите домик в деревне? Приглашают Гришаны в Шумилинском районе

Мир увлечений Новости Общество

Хочаце набыць домік у вёсцы? Ёсць прапановы

Вёска Грышаны Сіроцінскага сельсавета вельмі маляўнічая, размешчана на беразе возера Заронава, побач працякае рэчка Заронаўка. З канца мінулага года дабірацца сюды стала камфортна – праз рэчку пабудавалі шырокі жалезабетонны мост.

Ад Віцебска да Грышаноў – 35 кіламетраў, ад Шуміліна – 15 км. Зараз для продажу ў Грышанах падрыхтаваны дакументы на пяць участкаў, іх можна купіць па спрошчанай працэдуры без аўкцыёну. «У продажы тры ўчасткі па 25 сотак, кожны каштуе 2700 рублёў, адзін участак плошчай 20 сотак па цане 2160 рублёў і адзін – 9 сотак – за 972 рублі», – расказала старшыня Сіроцінскага сельвыканкама Аксана Шынкевіч.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *