В Шумилинском районе прошли зажинки на полях ОАО «Ловжанское»

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Раённыя зажынкі прайшлі ў “Лаўжанскім”
Учора, 30 ліпеня, на палетках ААТ “Лаўжанскае” адбыліся раённыя зажынкі. На свята былі запрошаны выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама В. Ц. Мянькоў, намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. Ф. Мацвяйчук, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Менавіта лаўжанскім механізатарам выпаў гонар стартаваць на раённых зажынках, бо яны першымі адрамантавалі камбайны і ўвогуле добра падрыхтаваліся да жніва, адзначыў у сваёй прамове В. Ц. Мянькоў. Перад аграрыямі раёна стаіць галоўная задача – без страт і ў сціслыя тэрміны ўбраць хлеб. Задача няпростая, бо на палетках раёна расце 13,4 тысячы гектараў зерневых і зернебабовых, каля 3 тысяч гектараў рапсу.
Ва ўборачнай будзе задзейнічаны амаль 60 камбайнаў, першае збожжа ўжо гатовы прыняць 16 зернесушыльных комплексаў.
Святочную праграму з элементамі народных абрадаў падрыхтавалі работнікі культуры раёна.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №59 ад 30.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *