2 жніўня – Дзень чыгуначніка

Актуалии Официально


Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнай галіны Шуміліншчыны!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з вашым прафесійным святам!

Чыгунка, якая праходзіць па тэрыторыі раёна, у многім спрыяе сацыяльна-эканамічнаму развіццю Шуміліншчыны, з’яўляецца ключавым звяном транспартнай інфраструктуры Віцебскай вобласці. Ад яе бесперабойнай работы, зладжаных дзеянняў калектываў станцый напрамую залежыць бяспечная і своечасовая дастаўка пасажыраў і грузаў да месцаў прызначэння.
Важна адзначыць сацыяльную місію чыгункі, якая ўносіць вялікі ўклад у добраўпарадкаванне тэрыторый і аб’ектаў, удасканаленне і развіццё іх інфраструктуры. Ваша работа штодзень падпарадкавана дакладнаму раскладу, на працоўнай вахце вы знаходзіцеся і ў будні, і ў святы, ноччу і днём.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ўсяго самага добрага!
Раённы выканаўчы камітэт.                                   Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №59 ад 30.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *